Свет99

У Германіі мужчына спаліў гістарычнае распяцце XVII стагоддзя

У горадзе Лука ў нямецкай Цюрынгіі невядомы падпаліў гістарычнае распяцце ў царкве Святога Панкрація. Драўлянае распяцце, створанае ў 1649 годзе, практычна цалкам знішчана агнём і, паводле папярэдняй інфармацыі, аднаўленню не падлягае, паведамляе Bild.

Агонь таксама пашкодзіў алтар і іншыя элементы інтэр'еру. Пасля здарэння царкву закрылі. Пажар на досвітку заўважылі мясцовыя жыхары, дзякуючы чаму ўдалося не дапусціць яшчэ большых разбурэнняў.

Паводле інфармацыі Bild, на алтары пасля здарэння былі выяўленыя свастыкі. Неўзабаве пасля пажару затрымалі 47‑гадовага мясцовага жыхара, якога падазраюць у падпале.

Матывы здарэння пакуль не ўстаноўленыя. Прадстаўнікі царкоўнай супольнасці падкрэсліваюць, што на гэты момант у іх няма інфармацыі, якая сведчыла б пра рэлігійны або палітычны характар нападу.

Каментары9

  • Барадзед
    29.09.2026
    Неудачно зажёг лампадку. Это распятие пережило вторую мировую войну и не только.
  • ✝
    29.09.2026
    Ваша расейскамоўная крыніца не піша тое, што пішуць у нямецкім Bild. Менавіта: Er drohte in alle Richtungen: Richter, Amtsleute, Faschisten – alle sollten sie in naher Zukunft den Tod finden.

    Выглядае, што гэта зрабіў нейкі "антыфашыст", якому мрояцца фашысты і які змагаецца з хрысціянскімі крыжамі.
  • Эд
    29.09.2026
    >падкрэсліваюць, што на гэты момант у іх няма інфармацыі, якая сведчыла б пра рэлігійны або палітычны характар нападу

    Так, проста выпадкова прыйшоў у царкву і выпадкова падпаліў.

Цяпер чытаюць

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9510

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

Хлопец прыехаў з Емена, каб стаць стаматолагам, і за 10 гадоў амаль стаў беларусам15

Расійскі дрон зноў упаў каля самага прапускнога пункта на ўкраінска-польскай мяжы2

У Гомелі па Сожы плаваў стары цеплаход без экіпажу на борце

Палове адмовілі, траціне далі статус бежанца. Сталі вядомыя жнівеньскія вынікі разглядаў заяў беларусаў на міжнародную абарону ў Польшчы26

У Мінску п'яны дзед пакінуў без нагляду трохгадовае дзіця. Яно выбегла на дарогу і трапіла пад грузавік6

Бацька Вані Сцяцэнкі запісаў відэазварот. Ён незадаволены, што блогеры піярацца за кошт ягонай сям'і

У Смаргоні пабудавалі буйны завод для вырабу алею2

Папа Леў XIV заклікаў Еўропу абараняць парадак, заснаваны на вяршэнстве права і дыялогу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9510

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць