Свет

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

29 верасня, сусветныя цэны на нафту прыкметна зменшыліся. Да канца дня ф'ючарсы на нафту маркі Brent з пастаўкай у снежні каштавалі каля 96,5 даляра за бараль. У пэўны момант кошт Brent апускаўся ніжэй за 96 даляраў — упершыню з 7 верасня, піша Office Life.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

За суткі Brent патаннела прыкладна на 1,5%. А з 26 верасня яе кошт знізіўся больш чым на 8 даляраў — з узроўню вышэй за 104 даляры за бараль.

Амерыканская нафта WTI да канца дня каштавала крыху больш за 91 даляр за бараль, што прыкладна на 4,5 даляра менш, чым суткамі раней. Мінімальны кошт на працягу дня складаў каля 90,4 даляра.

Паводле меркавання экспертаў, зніжэнне цэн звязана з новымі паведамленнямі пра магчымасць перамоў паміж ЗША і Іранам. Іран заявіў пра гатоўнасць прыпыніць узбагачэнне ўрану ў выпадку дасягнення дамоўленасцяў з Вашынгтонам. Акрамя таго, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп дапусціў магчымасць частковага зняцця санкцый з Тэгерана, калі перамовы будуць паспяховымі.

На цэны таксама паўплывала аднаўленне працы нафтаправода «Усход — Захад» у Саудаўскай Аравіі. Ён пракладзены ў абыход Армузскага праліва і нядаўна пацярпеў у выніку ўдараў беспілотнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды2

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы затрымалі 11 беларускіх каратыстаў11

Вялікі знос дабраўся да Кальварыйскай. Хутка пачнуць прыбіраць хаты каля «Кароны»3

Вядомая супермадэль выйшла на подыум праз шэсць тыдняў пасля родаў. У сацсетках толькі і размоў пра яе фігуру14

На Гомельшчыне будуюць кацельні, якія будуць працаваць на пелетах5

На полі пад Мядзелам людзі сустрэлі вялікага мядзведзя ВІДЭА8

У Мастах прадалі расіяніну стогадовы асабняк з вялікім паркам4

Беларусь усё больш набывае расійскага малака і вяршкоў7

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды2

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць