Грамадства11

Алег Стахаевіч судзіцца з адміністрацыяй «Граніта»

Кіраўнік незалежнага прафсаюзу «Граніту» Алег Стахаевіч судзіцца з прадпрыемствам з-за свайго звальненьня. Падтрымаць Стахаевіча ў Лунінецкі раённы суд прыехалі каля 40 чалавек.

Пазоў у абарону Алега Стахаевіча быў накіраваны ў Лунінецкі суд Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў. Асноўны аргумэнт пазоўнікаў — той, што Алегу Стахаевічу не прапанавалі іншай працы. Звальненьне, як кажа Стахаевіч, адбылося з парушэньнямі, бо яго своечасова не азнаёмілі з адпаведным загадам.

Акрамя таго, працадаўца не апавясьціў пра звальненьне Беларускі незалежны прафсаюз, сябрам якога ёсьць спадар Стахаевіч.

Як распавёў звольнены кіраўнік незалежнага прафсаюзу, вядзе паседжаньне старшыня Лунінецкага суду Васіль Бельскі. Адказчыка прадстаўляе юрыст «Граніту»:

«Адказчык — бачна, што дадзена яму каманда ні на якія саступкі не ісьці. Усюды ён ідзе ў адмову, ніякіх хадайніцтваў не падтрымлівае. Нават простыя, элемэнтарныя, як пра выклік сьведкі, якога мы маем. Бачна, што ён проста віньцік сыстэмы».

Спадар Стахаевіч кажа, што на дадзены момант ён бачыць шанцы на перамогу:

«На гэтую хвіліну ўжо можна казаць, што справа выйграна. Усё будзе залежаць ад прыняцьця рашэньня судзьдзёй».

Сакратар незалежнага прафсаюзу Анатоль Літвінка, па адукацыі юрыст, таксама на працэсе. Ён так камэнтуе сёньняшняе паседжаньне:

«Адказчык, на наш погляд, не аргумэнтуе сваю пазыцыю. Усё на лякальных дакумэнтах, лякальнага характару ў яго. Суд не задаволіў нашае хадайніцтва аб прадстаўленьні штатнага раскладу „Граніту“. Бо для нас гэта мае вельмі вялікае значэньне. Бо мы лічым, што пры звальненьні Алегу Стахаевічу былі прадстаўленыя ня ўсе вакансіі».

На момант падрыхтоўкі гэтага матэрыялу паседжаньне працягвалася.

Падтрымаць Алега Стахаевіча прыехалі каля 40 чалавек.
Разам зь імі і кіраўнік Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук.

***

Алега Стахаевіча звольнілі з «Граніту», пазбавіўшы перад гэтым правоў кіроўцы. Ён працаваў кіроўцам «БелАЗу». Пры звальненьні кіраўніку незалежнага прафсаюзу не прапанавалі ніякай іншай пасады на «Граніце», нягледзячы на тое, што ён мае адмысловую адукацыю для горназдабыўнога прадпрыемства.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія стрымеры ідуць пешшу з Масквы ў Мінск, каб паціснуць руку Лукашэнку17

Начальнікам «Воўчых нораў» прызначылі афіцэра з калоніі ў Навасадах9

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»10

У Германіі перапахавалі імператара Атона I Вялікага, заснавальніка Святой Рымскай імперыі. Ён прызначыў першага каталіцкага епіскапа Русі, але місію знішчылі язычнікі14

Буданаў расказаў пра рэгулярныя размовы з Прыгожыным9

Бізнэсмен з Гродна ўзяў шэфства над зубрамі з Белавежскай пушчы

«Зразумела: выкладанне, відаць, занадта стрэсавае для мяне». Настаўніца з Беларусі вырашыла змяніць жыццё і стала сцюардэсай3

У Любані без вады засталіся дамы, школы, дзіцячыя сады і бальніца1

Tesla выпусціла на вуліцы робатаксі без руля і педаляў. Ці наважацца людзі ў іх сесці?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць