Меркаванні55

Краіна, дзе трэба адказваць за сябе

Піша Дзмітры Галко.

Усюдыісны супермэн гатовы пазбавіць няшчаснага грамадзяніна цяжару самастойнасці. Аднак у абмен на самастойнасць давядзецца трываць дробныя нязручнасці, кшталту планавых і пазапланавых адключэнняў вады з электрычнасцю. Калі спатрэбіцца, пацерпіць і ўшчыльненне забудовы. Спакойна выслухае папрокі ў тым, што ён утрыманец, бо аплачвае ўсяго 30% паслуг ЖКГ. І будзе ўсё прымаць з удзячнасцю, абы толькі яго не прымусілі адказваць за сябе самога.

Газета «Новы час» працягвае публікаваць нататкі свайго карэспандэнта пра Эстонію.

Вялікая мара савецкіх людзей

Сяргей Мартынаў, былы міністр замежных спраў Беларусі (2003–2012 гады), у 2009-м сказаў у інтэрв’ю «Інтэрнэшнл Геральд Трыб’юн»: «Прагулка па Мінску, з яго МакДональдсам, «Макс Марай» і ажыўленым вячэрнім жыццём паказала б, што такое мая краiна — незалежная еўрапейская нацыя...»

Гэта быў перыяд пацяплення адносінаў з ЕС, ад якога чакалі значнай фінансавай дапамогі, таму з «таксама рускіх» вырашана было часова перакваліфікавацца ў «таксама еўрапейцаў». Чыноўнікі розных рангаў навыперадкі імкнуліся даказаць належнасць Беларусі да заходняй цывілізацыі ў даступных ім катэгорыях.

Даўным-даўно, калі свет быў яшчэ двухпалярны, стваральнік поп-арта Эндзі Уорхал вызначыў розніцу паміж двума полюсамі ў сваёй правакатыўнай манеры: «Самае прыгожае ў Токіа — McDonald’s. Самае прыгожае ў Стакгольме — McDonald’s. У Пекіне і Маскве няма пакуль нічога прыгожага».

У адрозненне ад Уорхала, трэба думаць, Сяргей Мартынаў быў цалкам сур’ёзны і шчыры. Ён сапраўды ўпэўнены, што ў Беларусі ажыццявілася ў агульных рысах вялікая мара савецкіх людзей — жыць як на Захадзе. Былы міністр не так ужо і памыляецца, бо тая мара часцей за ўсё не пашыралася далей за шыльды, антураж, аксэсуары, стракатыя паліцы ў крамах, праславутыя джынсы і жуйку. А гэтага ўдосталь, бяры — не хачу.

Такім чынам мысляць не толькі беларускія ўрадаўцы, але і многія шараговыя грамадзяне. Таму нярэдка можна пачуць расчараваныя водгукі ад тых, хто толькі нядаўна змог пабачыць Еўропу на ўласныя вочы. «Ну нічога ж асаблівага...» Мара пра Захад паблякла, бо іх вабіла яго абалонка. Цяпер, калі больш-менш падобную нацягнулі на нашу краіну, ім падаецца, як быццам розніцы амаль не засталося.

Вядома, нам ужо не давядзецца перажыць таго, што перажывалі рэдкія адзінкі, каму пашчасціла трапіць на Захад за савецкім часам. Як расказваў мне адзін з такіх людзей, тады нават «звычайная ручка дзвярэй выклікала дзівоснае захапленне». Заменнікам недасяжнага Захаду, даступным простаму савецкаму чалавеку, была Прыбалтыка. Цяпер наўрад ці хто-небудзь назаве яе «іншай планетай» — вельмі шмат шнараў і драпін пакінуў на ёй пакутлівы працэс распаду СССР.

Тым не менш, у Эстоніі я адчуў сябе за мяжой.

Працяг гісторыі чытайце тут.

Каментары5

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць