Грамадства5959

Жыхарка Брэста дабілася, каб у маршрутцы знялі георгіеўскую стужку

Жыхарка Брэста Ірына Лаўроўская дабілася, каб у гарадской маршрутцы знялі георгіеўскую стужку.

Яна змясціла ў сябе ў фэйсбуку адказ дырэктара камунальнага транспартнага прадпрыемства «Брэстгартранс» на сваю скаргу.

Лаўроўская ехала ў гарадской маршрутцы і ўбачыла ў кіроўцы на лабавым шкле георгіеўскую стужку. Жанчына папрасіла яе зняць, але атрымала адмову ў грубай форме. Пасля гэтага яна напісала зварот дырэктару камунальнага транспартнага прадпрыемства «Брэстгартранс».

У выніку «Брэстгартранс» і гарвыканкам папрасілі ў Лаўроўскай прабачэння. Яны таксама правялі сход, на якім выказаліся аб недапушчальнасці размяшчэння ў грамадскім транспарце розных сцягоў і рэлігійнай атрыбутыкі.

Фармальна, па беларускім законе аўтамабілістам забаронена размяшчаць у салоне налепкі і аб'екты, якія засланяюць агляд. 

Ірына Лаўроўская — архітэктарка. Атрымала званне доктара навук за дысертацыю па архітэктуры старога Берасця. У мінулым яна выкладала ў Брэсцкім універсітэце. Між іншым, яна дачка савецкага афіцэра.

Чорна-аранжавая стужка выкарыстоўвалася ў ордэне Святога Георгія ў Расійскай імперыі, а таксама ў савецкім ордэне Славы.

Гвардзейская стужка выкарыстоўвалася ў СССР у асноўным для святочнага дэкору. Але «георгіеўскай» — адкрытая адсылка да імперскай гісторыі — яе тады ніхто не называў.

У савецкі час галоўным сімвалам перамогі быў чырвоны сцяг. Але калі Расія задумала адбудову імперыі, ён не пасаваў.

Савецкі сцяг? Але ніхто не хоча вяртацца ў «савок». Расійскі трыкалор? Але ён чужы іншым народам. Для адраджэння імперыі патрэбны быў новы сімвал.

Так у 2005 годзе ў Расіі прыдумалі акцыю «Георгіеўская стужачка», у рамках якой да Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне сталі раздаваць стужкі тых жа колераў. 

Спачатку стужка ўспрымалася як проста знак гістарычнай памяці. Аднак яна перастала быць нейтральным сімвалам, калі ў 2014 годзе яна стала знакам баевікоў на Данбасе.

Георгіеўскую стужку ў Беларусі на 9 Мая таксама выкарыстоўваюць. Асабліва ў Брэсцкай крэпасці, куды штогод з'язджаецца шмат расійскіх турыстаў. Аднак знак памяці Перамогі ў Беларусі прыдумалі свой: гэта яблыневы цвет, сімвал міру і надзеі.

Каментары59

Цяпер чытаюць

Украінскія беспілотнікі атакавалі Разань — гараць склад Wildberries і НПЗ2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Разань — гараць склад Wildberries і НПЗ

Усе навіны →
Усе навіны

Замкі ў Ліване і саваны ў Паўднёвым Судане ўключылі ў спіс сусветнай спадчыны пад пагрозай

Італьянец стварыў фальшывы антычны амфітэатр і вадзіў туды турыстаў за грошы3

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы9

Па Мінску раз'язджае Volkswagen Polo, ад якога дрыжаць вокны9

Гарналыжны комплекс «Лагойск» з трэцяга разу прадалі на аўкцыёне

Прахадны бал — 395, конкурс — 13 чалавек на месца. У Мінадукацыі падвялі вынікі залічэння на бюджэт

Даверлівая мінчанка скінула арандатарам з Расіі копію свайго пашпарта. А тыя цішком прадалі яе кватэру коштам $90 тысяч4

«Я бачу, як мой твар пачынае дрыжаць». У беларускі ў Польшчы дыягнаставалі пухліну галаўнога мозгу9

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія беспілотнікі атакавалі Разань — гараць склад Wildberries і НПЗ2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Разань — гараць склад Wildberries і НПЗ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць