Культура11

Пісьменніца Марыя Вайцяшонак перавезла з малой радзімы камень, які служыў парогам у каморы, дзе яна жыла сіратой пасля вяртання з высылкі

У Марыі Вайцяшонак пакручасты лёс. Яна нарадзілася ў высылцы, у горадзе Змеінагорску на Алтаі, куды яе сям'ю дэпартавалі з Беларусі. Выхоўвалася ў дзіцячых дамах: маці рана памерла, а тата сышоў да іншай жанчыны.

Сірот з сем’яў, высланых на Алтай, пасля 14 гадоў адпраўлялі працаваць на руднікі. Але тут склалася інакш —

Марыю з сястрой Уладзяй забрала да сябе ў вёску Грыдзькі, што ў Пастаўскім раёне, цётка Марыля. Нарэшце дома, на радзіме бацькоў. Толькі Уладзя пражыла нядоўга — пасля ссылкі яна захварэла на туберкулёз. Пісьменніца ўспамінае, як жыла з цёткай і дзядзькам у кладоўцы, бо хата згарэла ў вайну. Але голаду Марыя не памятае — толькі любоў, якой яе акружылі сваякі.

Відаць, адтуль, з дзяцінства, у яе трапяткое стаўленне да дому. «Не разумею, як у доме можа не быць ніводнай рэчы з малой радзімы», — кажа Марыя Вайцяшонак.

Паліца ў гаспадарчай пабудове.
Марыя Вайцяшонак. 

«Хаджу і баюся разбурыць нечы дом. Я і сама магу ўстроіцца дзе заўгодна, як мурашка. У мяне культ дома. Каб раслі кветкі… было прыгожа», — расказвала Марыя ў кнізе Святланы Алексіевіч «Час сэканд хэнд».

Вось і цяпер пісьменніца старанна даглядае ўчастак у Сілічах, стварае асаблівую атмасферу. Натхнёна расказвае пра свой японскі сад камянёў, зацішныя куточкі ў цені дрэваў, дзе можна насалоджвацца гарбатай і аддавацца думкам («кафэ для аднаго», як называе іх спадарыня Марыя), італьянскі дворык пад вокнамі. Тут паўсюль рэчы з гісторыяй.

Японскі сад.
Італьянскі дворык. Цюлі і падушкі для яго пісьменніца знайшла з сэканд-хэндзе.

А пад клёнам — той самы камень з Грыдзек, напамін пра родныя мясціны і любоў.

«На Пастаўшчыне гэты чорны камень ляжаў каля студні, але потым Таня, мая сваячка, расказала, што гэта ён быў перад высокім парогам нашай каморы, дзе мы жылі з цёцяй Марыляй і дзядзям Віталікам, — успамінае Марыя Вайцяшонак. — Я хвалявалася, ці правільна я гэта раблю, што адтуль забіраю камень? Мне здавалася, што гэта ўсё самае важнае, што я маю, што я магу мець, знайсці са свайго ранейшага жыцця, якім вельмі даражу».

У садзе ў Марыі Вайцяшонак.

«Я сустракала камень, як сустракаюць чалавека», — кажа Марыя Вайцяшонак.

«У нас быў вельмі высокі парог. Гэта была камора, якая будавалася пасля вайны як варыўня. Але мы ў ёй і засталіся, калі я прыехала туды з Алтая», — успамінаецца ёй.

«Кафэ для аднаго» ў садзе ў Марыі.

За перавозку каменя з Пастаўскага раёна ў Сілічы пад Мінскам Марыя заплаціла 150 рублёў.

«Камень прывезлі так звычайна, адчынілі вароты, вялікія вароты, шырокія вароты, быццам уязджалі ў двор коні з калясніцай, — расказвае Марыя Вайцяшонак. — У мяне было пачуццё, што гэта мой метэарыт, мой амулет, які ляцеў да мяне з дзяцінства. Калі я разлічвалася з шафёрам грузаперавозкі, яны вельмі спяшаліся. Як добра, што у мяне былі лішнія грошы, я дала ім, каб падсілкаваліся. Я сказала: «Я вельмі вінавачуся, што не магу даць папалуднаваць. Побач з намі праз тры кіламетры будзе кафэ, там ёсць і першая, і другая, і трэцяя стравы». Жанчына, якая ўжо сядзела ў машыне, раптам адчыніла дзверы і сказала: каб вам Бог даў здароўя, я так хачу есці! Я зразумела, што я патрапіла зрабіць тое, што трэба. У мяне атрымалася».

У садзе ў Марыі Вайцяшонак.
У садзе ў Марыі Вайцяшонак. Сёлета птушкі пасяліліся ва ўсіх трох шпакоўнях.

«Я зразумела, што цяпер у мяне ёсць апірышча, у мяне цяпер ёсць падтрымка, — расказвае Марыя Вайцяшонак. — Я ішла як егіпецкая царыца. Я валодала землямі! Нарэшце атрымала той, жаданы камень. Мне нарэшце прывезлі на калясніцы дарагі камень, які я пакладу ў падмурак свайго новага жыцця, калі ў мяне слабне зрок, губляецца голас», — кажа Марыя, у якой за апошні час моцна аслабеў зрок.

У садзе ў Марыі Вайцяшонак. Камень «Чорны лебедзь».

«Я думаю, як японцы, што камяні жывыя і ўсё памятаюць, — кажа Марыя Вайцяшонак. — Такі цёмны, цёмны з твару, як быццам ад перажытага, ад перадумак, ад босых слядоў. Магчыма, гэты камень — прыступка перад высокім парогам здрады, які я ніяк не магу пераступіць і жыву ў самоце. Магчыма, гэты камень — мая першая прыступка высока ў горы, калі я нарэшце лёгка адлучуся ад людзей», — паэтычна кажа Марыя.

У садзе ў Марыі Вайцяшонак.
У садзе ў Марыі Вайцяшонак.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці48

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне трэба пятнаццаць ключоў ад дамафонаў». Як людзі прымушаюць аферыстаў лаяцца і кідаць слухаўку2

Беларуска так злятала на Кубу, што адсудзіла поўны кошт пуцёўкі3

Былы віцэ-прэзідэнт Газпрамбанка Валабуеў — пра службу ва УСУ, сувязь з падполлем «Чорная іскра» і адмову ад сям'і ў Расіі6

Шматдзетны зваршчык з Магілёва прадракаў смерць каліноўцаў на вайне. А бач ты, ужо сам згінуў пад Пакроўскам4

Еўрабачанне забараняе ваюючым краінам прымаць конкурс — новыя правілы1

Каталікі просяць памаліцца аб выздараўленні Тадэвуша Кандрусевіча2

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці1

Зяленскі расказаў, што менавіта дапаможа Украіне перажыць зіму8

Пуцін упершыню прыехаў на Курылы. Японія выказала рашучы пратэст8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці48

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць