Грамадства5959

Дэпутат Клішэвіч: Пастановачныя «акцыі салідарнасці» за мяжой збіраюць па 8-10 чалавек, а фантан у Мінску — сотні чалавек 

Сяргей Клішэвіч у 2016 годз, фота Сяргея Гудзіліна

Практычна на ўсіх замежных пікетах цэнтралізавана выкарыстоўвалася новая, не характэрная для апазіцыі пратэстная сімволіка. Такое меркаванне БелТА выказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта БРСМ Сяргей Клішэвіч.

«Інфармацыя і фотасправаздачы аб першых пікетах першапачаткова публікаваліся ў запісе аднаго чалавека ў сацсетцы Facebook і пасля перадрукоўваліся СМІ. Што, мякка кажучы, кажа пра пастановачны характар замежных мерапрыемстваў, — лічыць Сяргей Клішэвіч. — Мяркую, што супраціў менавіта ў форме акцый «салідарнасці» — найбольш зразумелы штамп у першую чаргу для польскіх грамадзян, якім трэба паказаць і растлумачыць стэрэатыпны сюжэт пра супраціў дыктатуры, выкарыстоўваючы ў тым ліку памяць пра аднайменны прафсаюз. Таксама, па супадзенні ці не, але менавіта ў Польшчы прайшоў першы замежны пікет у падтрымку пратэстоўцаў. Але асаблівую цікавасць выклікае факт, што ў Варшаве на той момант былі забароненыя ўсе масавыя мерапрыемствы. Аднак для пікету салідарнасці ля беларускай амбасады чамусьці зрабілі выключэнне».

Парламентарый падкрэсліў, што значная частка тых, хто пражываў або вучыўся ў блізкім і далёкім замежжы, на момант пачатку пандэміі выехалі ў Беларусь, каб бясплатна атрымліваць медыцынскія паслугі.

«Засталіся ў асноўным тыя, хто юрыдычна і фактычна страціў сувязь з Радзімай. Сярод такіх, дарэчы, шмат вечных студэнтаў — асоб, якія навучаюцца па ўсходнееўрапейскіх грантавых праграмах і жывуць на стыпендыю гадамі, змяняючы месца жыхарства ў розных краінах.

Такія групы досыць лёгка каардынаваць па ВНУ і фармаваць падабенства моладзевых «масавых пікетаў» з 8-10 чалавек, — адзначыў ён. — Што датычыцца ўнутранай сітуацыі ў Беларусі, то як толькі арганізатары пратэстнай дзейнасці былі ізаляваныя, так званы народны пратэст маментальна сышоў на нішто. Людзі спакойна працуюць, вучацца, адпачываюць.

З нагоды свята 3 ліпеня быў адкрыты цудоўны фантан, і кожны вечар у яго збіраюцца рэальныя, а не пастановачныя натоўпы з сотняў жыхароў сталіцы».

На погляд Сяргея Клішэвіча, такая стабільнасць унутранай сітуацыі забяспечаная ў першую чаргу беларускай методыкай барацьбы з COVID-19, часцяком вельмі складанай і напружанай для медыкаў, але выніковай для грамадства і эканомікі.

«Прэзідэнт, які прымаў гэтае рашэнне і нёс цяжар велізарнай адказнасці, аказалася, мае рацыю. Мы бачым, што бальніцы ўжо пераходзяць у штатны рэжым працы, больш за тое, удалося годна правесці парад 9 мая, патрыятычнае шэсце 3 ліпеня і іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя народнай памяці пра пераможцаў. Безумоўна, у цэлым такі вынік забяспечаны той мадэллю кіравання, якая дзейнічае ў нашай дзяржаве. Іншыя менш цэнтралізаваныя сістэмы на такое проста не здольныя», - заявіў ён

8-10 чалавек з новай, не характэрнай для апазіцыі, паводле Клішэвіча, сімволікай на акцыі ў Нью-Ёрку
150 чалавек на акцыі ў Сан-Францыска, фота Надзеі Нортан

Каментары59

Цяпер чытаюць

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне5

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Кот д'Івуар, Эквадор, Японія, Швецыя і Аўстралія выйшлі ў плэй-оф чэмпіянату свету1

Што такое дыябет пятага тыпу? Надоўга забытая форма хваробы атрымала афіцыйнае прызнанне1

Кітай спакваля пашырае сваю марскую юрысдыкцыю на ўсход ад Тайваня

У Бабруйску 73‑гадовы пенсіянер забіў 82‑гадовага пасля 25‑ці гадоў сяброўства3

Каб абысці санкцыі, Альфа Банк перайменаваў свой мабільны дадатак для айфонаў у «Разумны спадарожнік»3

У метро паказалі, як непазнавальна за 30 гадоў змяніліся ваколіцы станцыі «Усход» ФОТАФАКТ15

Прадаюць недабудаваную вілу кіраўніка студыі ZROBIM architects на Пхукеце13

Біл Гейтс расказаў падрабязнасці пра сваіх расійскіх палюбоўніц1

У Добрушы грузавік урэзаўся ў хату і амаль яе знёс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне5

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць