Навука і тэхналогіі

Паліва для найвялікшага ў свеце тэрмаядзернага рэактара гатова для тэставага запуску

Эксперыменты з ядзерным сінтэзам трытыю і дэйтэрыю на Аб’яднаным еўрапейскім такамаку (JET — Joint European Torus) стануць генеральнай рэпетыцыяй перад запускам самага грандыёзнага навуковага праекта сучаснасці ITER.

Фота Depositphotos.com

Такамак, ці ТАраідальная КАмера з МАгнітнымі Катушкамі, — устаноўка для магнітнага ўтрымання плазмы. Такамак забяспечвае ўмовы, неабходныя для ажыццяўлення тэрмаядзернага сінтэзу.

Паколькі будаўніцтва рэактара ITER яшчэ не завершана, Аб’яднаны еўрапейскі такамак з’яўляецца найвялікшым у свеце эксперыментальным тэрмаядзерным рэактарам, задача якога — адкрыць у будучыні спосаб правядзення тэрмаядзернай рэакцыі для атрымання энергіі. Будаўніцтва JET завяршылася ў 1982 годзе ў Вялікабрытаніі.

Цяпер эксперты рыхтуюцца да выпрабаванняў на JET паліўнай сумесі. Гэты эксперымент паспрыяе запуску ITER — міжнароднага праекта, над якім працуюць 35 краін. Плануецца, што па велічыні ITER будзе ў 10 разоў большы за JET, піша Nature.

Ядзерны сінтэз у будучыні можа стаць невычэрпнай крыніцай энергіі. Тэрмаядзерная энергетыка паўтарае працэсы, якія назіраюцца ўнутры Сонца і іншых зорак: там пры звышвысокіх тэмпературах зліваюцца ядры ізатопаў вадароду, што вылучае вялізную колькасць энергіі.

Навукоўцы спрабуюць дасягнуць гэтага на Зямлі, аднак для гэтага патрэбны адмысловыя ўмовы (напрыклад, тэмпература ў 10 разоў вышэйшая, чым у ядры Сонца). Такія ўмовы ствараюць у тэрмаядзерным рэактары, які ўяўляе сабой вакуумную камеру з магнітнымі катушкамі, што па форме нагадвае абаранак.

У снежні даследчыкі з JET пачалі выпрабаванні тэрмаядзернага сінтэзу на аснове трытыю — радыеактыўнага ізатопа вадароду. Аднак ужо ў чэрвені JET пачне выпрабоўваць паліўную сумесь з трытыю і дэйтэрыю — яшчэ аднаго ізатопа вадароду.

Менавіта гэта паліўная сумесь будзе пасля выкарыстоўвацца для ITER, каб вырабіць больш энергіі, чым яе паглынае рэактар для вырабу цяпла. Яшчэ нікому не ўдавалася гэтага дасягнуць. Найвялікшая колькасць энергіі, якую вырабляў JET, — 67% ад выкарыстанай такамакам.

Рэактар павінен нагрэць плазму з дэйтэрыю і трыцію такім чынам, каб зліццё ізатопаў у гелій вырабляла дастаткова цяпла для падтрымкі наступных рэакцый.

Эксперыменты, якія будуць праводзіцца з JET, дапамогуць навукоўцам вызначыць, як будзе сябе паводзіць плазма ў такамаку ITER, што размешчаны ў Францыі.

Выпрабаванні такога паліва з’яўляюцца кульмінацыяй працы даследчыкаў тэрмаядзернай энергіі на працягу двух дзесяцігоддзяў.

Каментары

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць