Навука і тэхналогіі

Паглядзіце, як інавацыйная электронная скура будзе сачыць за вашым здароўем ВІДЭА

Магчыма, вельмі хутка дактары атрымаюць магчымасць сачыць за паказчыкамі здароўя пацыента праз электронную скуру на яго целе. Тэхналогія электроннай скуры зарадзілася толькі некалькі гадоў таму, але ўжо ў 2019 годзе гэтую індустрыю ацэньвалі ў 4,5 мільярды даляраў.

Фота cnn.com

Усё пачалося ў канцы 2017 года, калі даследчыкі з Японіі распрацавалі вельмі тонкую і лёгкую электронную скуру. З дапамогай распылення вады яе можна прыляпляць на зону грудной клеткі і насіць на працягу тыдня. Аўтарам тэхналогіі з’яўляецца прафесар Такійскага ўніверсітэта Такао Самея, які ўжо пачаў перамовы з партнёрамі наконт масавай вытворчасці скуры. Пры гэтым новаму прадукту яшчэ трэба прайсці клінічныя іспыты, піша CNN.

Асновай электроннай скуры з’яўляецца гібкі матэрыял — полівінілавы спірт, які пакрываюць слоем золата. Скура можа фіксіраваць рытм сэрца і электрычныя імпульсы ад рухаў мускулаў. Невялікі перадатчык, прымацаваны да скуры, будзе перасылаць інфармацыю на смартфон ці ноўтбук, або ў воблачнае сховішча — каб яе мог прагледзець доктар.

Самея і яго каманда пачалі працу над электроннай скурай для робатаў яшчэ ў пачатку 2000-х гадоў. Дзве кампаніі карыстаюцца іх распрацоўкамі, каб перанесці электронную скуру ў іншыя сферы. Першая з іх — Xenoma, вытворца піжам і фітнэс-адзення з электроннай скурай у складзе. Другая кампанія, Signtle, распрацоўвае электронную скуру для выкарыстання ў медыцынскіх мэтах.

Прафесар Самея таксама працуе над спецыяльным светладыёдным дысплэем, створаным спецыяльна для старых людзей ці для тых, каму цяжка карыстацца смартфонам. На дысплэі будуць дэманстравацца паказчыкі рытму сэрца, прадстаўленыя ў форме вялікай і лёгкай для разумення графікі. Таксама сябры і родныя карыстальніка могуць дасылаць на дысплэй са свайго смартфона простыя смайлікі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы адбыўся пажар на заводзе, які вырабляе камплектуючыя для беспілотнікаў. Правяраецца версія дыверсіі12

«Затое не было адчування, што ты звер». Севярынец распавёў, у якую пакуту ператвараецца ў зняволенні звычайнае пытанне гігіены6

Беларускі добраахвотнік Жэрар расказаў сваю версію справы, якую завялі на яго ва Украіне7

Mark Formelle выпусціў калекцыю з культавымі будынкамі Беларусі6

Лукашэнка паляцеў у Кыргызстан4

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць