Грамадства

«Да 11 сакавіка быў абвінавачаным па іншым артыкуле». Пра што казала адвакат Латыпава ў судзе

16 жніўня ў судзе Савецкага раёна Мінска будзе вынесены прысуд 41-гадоваму палітзняволенаму жыхару «Плошчы Перамен» і арбарысту Сцяпану Латыпаву. Пракурор Уладзімір Рабаў папрасіў суд прызнаць Сцяпана вінаватым па трох артыкулах КК і пакараць яго пазбаўленнем волі тэрмінам на восем гадоў і шэсць месяцаў ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафам у памеры 300 базавых велічыняў. У судовых спрэчках адвакатка папрасіла суд апраўдаць Сцяпана Латыпава, і вось яе аргументы і довады.

Усе сведкі пацвердзілі, што Латыпавым былі аказаныя якасныя і своечасовыя паслугі

Па версіі абвінавачвання, Латыпаў нібыта браў з кліентаў грошы на хімічную апрацоўку баршчэўніка, але замест дарагога і высакаякаснага сродку купляў танны, несертыфікаваны і з сумніўнай якасцю.

«Гэтая акалічнасць не пацвярджаецца ні матэрыяламі справы, ні рэчавымі доказамі, ні паказаннямі сведак», — адзначае адвакатка. 

Усе сведкі, якія апытваліся на судзе, пацвердзілі, што Латыпавым былі аказаныя якасныя і своечасовыя паслугі. Таксама адвакатка звярнула ўвагу, што не праводзілася ніякіх даследаванняў, ніякіх экспертыз, не апытваўся ніхто са спецыялістаў.

Прэпарат, які канфіскавалі ў Латыпава, не адправілі ні на якую экспертызу. Па словах адвакаткі, яго адпраўлялі толькі на даследаванне, каб выключыць, што дадзенае рэчыва з'яўляецца наркатычным або ўваходзіць у пералік прэкурсораў.

Таксама адвакатка звярнула ўвагу, што ў абвінавачванні названы прэпарат, якога не існуе, таму ён не мог быць выкарыстаны Латыпавым. Ніякая сертыфікацыя не патрабавалася.

Да 11 сакавіка не было абвінавачвання па ч. 1 і 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, у жніўні 2020 года Сцяпан Латыпаў стварыў у месенджары Telegram-чат, у якім заклікаў яго ўдзельнікаў да «стварэння дваровай супольнасці з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, вядзення дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай у тым ліку, на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве». 

Паводле версіі абвінавачвання, Сцяпан Латыпаў наўмысна займаўся фінансаваннем і матэрыяльным забеспячэннем пратэстаў.

«Сама па сабе фармулёўка ў абвінавачванні ўжо супярэчлівая. Калі чалавек мае карыслівыя намеры, то якім чынам тады ён займаецца фінансаваннем і іншым матэрыяльным забеспячэннем? Калі чалавек укладвае свае грашовыя сродкі ў нешта, якую карысць ён мог атрымаць з гэтай сітуацыі? Тое, што ён уклаў свае асабістыя грошы — гэта не карысць», — разважае адвакатка.

Абаронца Сцяпана адзначыла, што абвінавачванне некарэктна сфармуляванае і трэба выключыць з яго фармулёўку пра карыслівыя намеры.

Яна адзначае, што праслухоўка тэлефонных размоваў у дачыненні да Латыпава праводзіліся незаконна і неабгрунтавана яшчэ з чэрвеня 2020 года.

Таксама абаронца Сцяпана звярнула ўвагу, што па стане на ліпень 2020 года ў дачыненні да Латыпава не было падставаў для правядзення праслухоўвання. Затрыманы ён быў толькі 15 верасня 2020 года па падазрэнні ў супраціве супрацоўнікам міліцыі, калі ён прасіў прадставіцца сілавікоў. Першапачаткова Сцяпан Латыпаў з'яўляўся падазраваным і абвінавачаным па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса. Толькі 11 сакавіка 2021 года Сцяпану Латыпаву выставілі абвінавачванні па ч. 4 арт. 209, ч. 1 і 2 арт. 342 КК.

Пацярпелыя не лічаць сябе пацярпелымі. Абвінавачванне па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса

Як адзначыла адвакатка Сцяпана, найбольш красамоўнымі з'яўляюцца адказы падчас допыту і пазіцыя саміх пацярпелых. Супрацоўнікі міліцыі самі не лічаць сябе пацярпелымі. Адказваючы на пытанні ў судзе, яны выразна давалі адказы, што ніякіх пашкоджанняў ім нанесена не было, ніхто не спрабаваў іх ударыць або абразіць. У судзе яны не пацвердзілі тыя абставіны, якія выкладзеныя ў абвінавачванні. Ніхто з іх не заявіў пазоў, бо ім не была нанесеная ні фізічная, ні маральная шкода.

Адвакатка просіць суд апраўдаць Сцяпана Латыпава ў сувязі з адсутнасцю ў яго дзеяннях складаў злачынстваў.

Прысуд палітвязню будзе абвешчаны ў панядзелак, 16 жніўня, у 14:30.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як за дарагую клініку для Лукашэнкі купілі права на забудову цэнтра Мінска6

Як за дарагую клініку для Лукашэнкі купілі права на забудову цэнтра Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

«Хацелася, каб жыццё паставіла мяне на месца». Беларус праехаў больш за 250 кіламетраў па Аўстрыі на роліках4

Міліцыя абвяргае, што ў гібелі катоў у Мінску вінаваты скуралуп3

У Мінску неўзабаве адкрыецца музей піва1

Трамп увёў для іншаземцаў «залатую карту» за $100 тысяч4

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі14

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

Украінцы ўдарылі па НПЗ у Саратаўскай і Самарскай абласцях Расіі

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як за дарагую клініку для Лукашэнкі купілі права на забудову цэнтра Мінска6

Як за дарагую клініку для Лукашэнкі купілі права на забудову цэнтра Мінска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць