Грамадства

Сцяну знеслі, але карціну часткова захавалі. Стала вядома, што стала з роспісам, які выявілі пры рэканструкцыі кінатэатра «Перамога» 

Падчас рэканструкцыі мінскага кінатэатра «Перамога» будаўнікі дэмантавалі перагародку, а пад гіпсакардонам выявілася знаходка-роспіс. Тады атрымалася высветліць яе аўтараў, а на аб'ект паклікалі камісію: вызначаць, што далей рабіць з выяўленымі вершнікамі. Onlíner даведаўся, чым урэшце скончылася справа.

Сам кінатэатр «Перамога» — помнік архітэктуры ХХ стагоддзя, цяпер будынак закрыты на рэканструкцыю.

Роспісы будаўнікі выявілі падчас дэмантажу адной з перагародак. Неўзабаве знайшліся і яе аўтары. Адзін з іх — мастак Андрэй Задорын, які цяпер жыве ў Францыі.

Задорын тады ўзгадаў у Фэйсбуку, што замову на гэтую выяву ў 1990 годзе атрымалі чатыры мастакі — ён, Васіль Баранаў, Вячаслаў Лямачка і Раман Заслонаў. Апошні ў роспісе не ўдзельнічаў, але яго імя ўсё адно ўвекавечылі (прозвішчы выбітыя пад роспісам). Па інфармацыі Задорына, фрэску ў свой час прыбралі «па патрабаванні ветэранаў». 

Што з той сцяной цяпер? «Сцяну з роспісам дэмантавалі», — паведаміў Сяргей Абрамаў, галоўны інжынер прадапрыемства «Мінская спадчына», якое арганізуе рэканструкцыю кінатэатра. А каб даць ацэнку выяве, прадпрыемства прыцягнула спецыялістаў дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі».

«Яны правялі даследчую працу і далі заключэнне, што гэтая праца не ўяўляе гістарычнай каштоўнасці і можа быць дэмантаваная. Але нешта ўдалося захаваць — па-мойму, фрагменты павезлі ў касцёл Панны Марыі».

Як высветліў Onlíner, часткі роспісу сапраўды часова знаходзяцца ў падвале касцёла на плошчы Свабоды. Вылучаныя часткі роспісу, якія захаваюць.

Навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства НАН Беларусі Кацярына Шаўрук удакладніла абставіны дэмантажу. Па яе словах, сказаць, што праца «не ўяўляе каштоўнасці», нельга: 

«У працы знайшлі мастацкі і калекцыйны інтарэс. Справа ў тым, што ў нас засталіся адзінкавыя прыклады манументальнага жывапісу з гэтага перыяду. Таму вынеслі рашэнне рэкамендацыйнага характару: захаваць хаця б фрагменты для далейшага экспанавання там жа».

Фрагменты, адабраныя для захавання навукоўцамі

Усяго навукоўцы адабралі шэсць фрагментаў: асобы коннікаў, некалькі фрагментаў са збруі коней, зброі. Цалкам жа зберагчы жывапіс у першапачатковым выглядзе было нібыта немагчыма. Па-першае, сцяна ішла пад знос па праекце, а па-другое, праца была моцна пашкоджаная. 

Цяпер кавалкі тынкоўкі з роспісам знаходзяцца ў касцёле, пакуль вырашаецца іх лёс. 

Чытайце таксама: 

Падчас рэканструкцыі кінатэатра «Перамога» неспадзявана знайшлі карціну

Каментары

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь62

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторыя забудоўшчыкі рэзка паднялі цэны пасля запуску нашумелага крэдыту Беларусбанка1

«Не разумею, навошта гэта раблю». Беларусу ў Кітаі прыйшлося надзімаць заколатую свінню ручной помпай7

У Расіі затрымалі меркаванага нападніка на генерала стратэгічнай авіяцыі

Фядута пра помнік Паскевічу ў Гомелі: Чыгуннай нагой стане на мяжы з Украінай, дэманструючы, што ўжо беларускую зямлю Пецярбург не аддасць10

ШІ-генерацыю ў відэагульнях крытыкавалі, а цяпер захапляюцца. Злітая тэхналогія ад NVIDIA ператварае старыя гульні ў сапраўдны кінематограф4

«Тэкст прысягі прагучаў тады двойчы». Статкевіч падзяліўся ўспамінамі пра прысягу беларускіх вайскоўцаў у 1992 годзе на Дзень бітвы пад Оршай15

Трамп пагражае забараніць продаж канадскіх самалётаў Bombardier у ЗША2

Расія атакавала Кіеў балістыкай: ёсць загінулыя і параненыя3

Два ўколы — і канец хваробы Альцгеймера? У мышэй гэта спрацавала

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь62

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць