У Германіі ўпершыню пераабсталююць аўтазавод пад абароннае прадпрыемства — ім стане прадпрыемства Volkswagen
Volkswagen дамовіўся пра ўмовы продажу свайго завода ў Аснабрюку інвестыцыйнай кампаніі Aurelius і ўладам федэральнай зямлі Ніжняя Саксонія, паведамляе тэлеканал «Дождь».

Прадпрыемства плануюць паступова ператварыць у цэнтр распрацоўкі і вытворчасці рашэнняў у сферы бяспекі і абароны — гэта будзе першы аўтамабільны завод у Германіі, пераабсталяваны для выпуску ваеннай прадукцыі, адзначае газета.
Першым буйным партнёрам завода павінна стаць ізраільская абаронная кампанія Rafael, якая вырабляе сістэмы СПА, кіраваныя ракеты і сродкі радыёэлектроннай барацьбы, а таксама распрацавала сістэму супрацьракетнай абароны «Жалезны купал». На першым этапе партнёры разглядаюць магчымасць наладзіць у Аснабрюку распрацоўку і выпуск кампанентаў для сістэм СПА.
Продаж пакуль канчаткова не аформлены. Бакам яшчэ трэба ўзгадніць фінансавую і арганізацыйную структуру новай кампаніі, размеркаваць паўнамоцтвы, а таксама атрымаць адабрэнне карпаратыўных органаў і рэгулюючых ведамстваў.
Завод у Аснабрюку быў створаны на базе прадпрыемства Karmann, якое з 1949 года выпускала кабрыялеты Volkswagen Beetle. Пасля банкруцтва Karmann у 2009 годзе Volkswagen выкупіў большую частку вытворчасці.
Каментары