Культура11

У Капыльскім музеі будзе захоўвацца калекцыя старых манет, якія канфіскавалі пры спробе нелегальна вывезці з Беларусі

111 старажытных манет часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, канфіскаваныя мінскімі мытнікамі пры іх незаконным вывазе з Беларусі, цяпер будуць прадстаўленыя ў экспазіцыі Капыльскага раённага краязнаўчага музея. Калекцыя мае агульны кошт у больш чым 43 тысячы рублёў, паведамляе kurjer.info.

Жыхар сталіцы, які накіроўваўся з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» авіярэйсам «Мінск—Стамбул», спрабаваў незаконна вывезці манеты, схаваўшы іх ад мытнага кантролю ў багажы і асабістых рэчах. Эксперты мытнай лабараторыі ўстанавілі, што пададзеныя на даследаванне прадметы адносяцца да катэгорыі культурных каштоўнасцяў.

Большая частка манет — гэта «траякі», адчаканеныя са срэбра на манетных дварах ВКЛ і Рэчы Паспалітай у XVI-XVII стагоддзях. Самай каштоўнай і дарагой з’яўляецца манета 1580 года з партрэтам караля Стэфана Баторыя коштам каля 6 тысяч рублёў. Самая старая манета адчаканеная ў 1556 годзе пры вялікім князі літоўскім Жыгімонце II Аўгусце. Яе кошт — каля 5 тысяч рублёў. Частка манет адчаканеная ў Расійскай імперыі ў першай палове XIX стагоддзя.

Чалавек, які меў намер вывезці іх з краіны, рашэннем суда Кастрычніцкага раёна Мінска прызнаны вінаватым у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння паводле ч. 2 арт. 15.1 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях, а культурныя каштоўнасці ў яго канфіскаваныя. Далейшым месцам захоўвання гісторыка-культурных каштоўнасцей стаў Капыльскі раённы краязнаўчы музей.

Колькасць канфіскаваных мытнымі органамі прадметаў са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці за 2021 год — 643 адзінкі. Сярод іх іконы, манеты, медалі, мэбля і прадметы інтэр’еру. Сёлета ўжо канфіскаваныя 123 прадметы, у іх ліку кнігі, манеты, іконы, статуэткі, прызнаныя гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.

Каментары1

  • антигерой
    30.08.2022
    а чаму не называецца імя "героя", які спрабаваў вывезці... краіна павінна ведаць сваіх "герояў"

Цяпер чытаюць

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджара Алега Ларычава судзяць за прыналежнасць да «Вейшнорыі»1

У Depo ля Плошчы Перамогі пачалі прадаваць кватэры ў доме на пешаходнай вуліцы. Адна з іх каштуе амаль $1 мільён2

У Беларусі выбралі расліну наступнага года5

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць