Расійскія рэсурсы паведамляюць, што з сённяшняга дня на гандлёвай пляцоўцы Aliexpress расіне не змогуць набыць квадракоптары ад кампаніі DJI і Autel. Тыя ж, што ўжо набытыя, абмежаваныя ў функцыянале.

Фармальна таварныя карткі на рэсурсе засталіся, але пасля пераходу ў краму сістэма выдае памылку і надпіс: «Такой старонкі няма».

Акрамя таго, фірма DJI выдаліла мабільную праграму для кіравання дронамі з расійскага AppStore.

Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары