Усяго патроху1212

На мінскі паўмарафон сабралася ў тры разы менш людзей, чым 4 гады таму

Сёння ў сталіцы прайшоў ужо 10-ы па ліку Мінскі паўмарафон. Нават на ім лег цень рэпрэсій.

На гэты раз у ім удзельнічалі 15 тысяч чалавек. Прабегчы камфортную для сябе дыстанцыю — 5, 10 або 21 кіламетр — маглі і аматары, і прафесійныя спартсмены, прычым не толькі з Беларусі, але і з іншых краін. Варта адзначыць, што агульная дэпрэсія распаўсюдзілася нават на гэтую падзею. Пра гэта сведчыць ужо сам той факт, што па афіцыйных звестках у паўмарафоне ўдзельнічала ў тры разы менш людзей, чым у 2019 годзе, перад пачаткам рэпрэсій. 

Нагадаем, што ва ўсіх паўмарафонах раней удзельнічала палітзняволеная рэдактарка партала Tut.by Марына Золатава, а легендарнае выданне было традыцыйным спонсарам падзеі.

Фотарэпартаж з марафону-2023 публікуе ў Onliner.by Аляксандр Ружачка.

Марына Золатава (на пярэднім плане) рыхтуецца да аднаго з паўмарафонаў. Фота з яе сацыяльных сетак

Самым хуткім выявіўся расійскі лёгкаатлет Рынас Ахмадзіеў — ён справіўся з 21 кіламетрам за 1 гадзіну 3 хвіліны і 20 секунд. Другое і трэцяе месца занялі беларускія спартоўцы Уладзіслаў Прамоў і Сяргей Краўчэня, адстаўшы ад лідара на 3 і 4 хвіліны адпаведна.

Сярод жанчын першай на стадыён прыбегла лёгкаатлетка і ўдзельніца Алімпійскіх гульняў Марына Даманцэвіч (яе вынік — 1 гадзіна 15 хвілін і 15 секунд). Усяго на 30 секунд пазней фінішавала яшчэ адна беларуская спартсменка — Вольга Немагай. За ёй — трыятланістка Ганна Максімава (яе час — 1 гадзіна 18 хвілін і 34 секунды).

Каментары12

  • Еаенаее
    10.09.2023
    Украіна крывёй абліваецца, а яны сьвяткуюць і скачуць… Няма слоў!
  • Читатель
    10.09.2023
    На баннере - Полуминский марафон ))
  • Juzik
    10.09.2023
    Большасць так званых "сливок нации" вымушаны былі зьехаць з РБ. Засталося то, што засталося. А яно ня бегае, яно з большага бухае. А дастойныя людзі, якія засталіся, ніколі ня будуць удзельнічаць у гэтым пралукашыскім шабашы. Таму я нават здзіўлены што й столькі набралося.

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах32

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Расіі не ўдалася спроба ўпершыню за 8 гадоў запусціць гіпергукавую ракету «Авангард»2

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў6

«Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе28

Пад Гроднам знайшлі баравік, які прэтэндуе на рэкорд гэтага сезону ФОТАФАКТ2

Лукашэнка заклікаў не трымаць запасы ў далярах15

«Залатая эпоха Амерыкі». Трамп на з'ездзе рэспубліканцаў пахваліў сваю працу5

Лукашэнка заявіў, што Беларусь прадае калій у ЗША9

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі71

Беларуска нарадзіла тройню — усе дзяўчынкі. Цяпер просіць у Лукашэнкі кватэру ў Мінску, бо Год беларускай жанчыны20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах32

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць