Вайна

Расія масавана атакавала некалькі гарадоў Украіны: ёсць ахвяры і разбурэнні

Уночы і раніцай 12 верасня расійскія войскі нанеслі ракетныя і дронавыя ўдары па Адэсе, Крывым Рогу, Дняпры і Запарожжы.

Калаж УНІАН

Вядома пра загінулых і пацярпелых, пашкоджаныя жылыя дамы і прамысловыя прадпрыемствы, піша УНІАН.

У прыватнасці, раніцай расійскія войскі нанеслі ракетны ўдар па Адэсе. У выніку атакі быў пашкоджаны шматпавярховы жылы дом. Пра гэта паведаміў начальнік Адэскай гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргей Лысак.

Спачатку было вядома пра трох пацярпелых, аднак пазней іх колькасць вырасла да шасці чалавек. Затым начальнік Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Кіпер паведаміў, што ўжо вядома як мінімум пра 12 чалавек, якія пацярпелі ў выніку расійскай атакі. Сярод іх — дзіця.

Як адзначыў чыноўнік, вораг учыніў масаваную ракетна-дронавую атаку па цывільнай інфраструктуры Адэскай вобласці.

У выніку ўдару ў Адэсе цалкам разбураныя верхнія паверхі жылога шматпавярховага дома. Выбуховая хваля пашкодзіла суседнія жылыя дамы і газаправод нізкага ціску.

Па іншым адрасе пашкоджаныя яшчэ тры жылыя дамы, адзін з якіх цалкам разбураны, а таксама газаправод.

Каментары

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе13

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт у Расіі экстранна сеў праз недахоп паліва. Ён ляцеў праз Казахстан з-за беспілотнікаў6

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці38

У Беларусі патаннелі бульба і морква

Бяляцкаму ў ЗША ўручылі медаль за служэнне дэмакратыі3

Што за будынак з'явіўся за гандлёвым цэнтрам «Мома» ў Мінску?

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА28

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе13

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць