Усяго патроху44

У савеце пры Пуціне эльфаў назвалі сур'ёзнай пагрозай

Член Савета пры прэзідэнце РФ па міжнацыянальных адносінах Андрэй Худалееў выказаў занепакоенасць з прычыны цікавасці да эльфійскай мовы сярод моладзі.

Паводле яго слоў, гэтая з'ява ўяўляе сабой сур'ёзную пагрозу. Пра гэта ён заявіў у Кургане на форуме «Шматнацыянальная моладзь Зауралля», піша ura.ru.

«У Расіі пры апошнім перапісе насельніцтва афіцыйна была зафіксаваная «эльфійская народнасць». Эльфамі сябе ідэнтыфікавалі крыху больш за 12 тысяч чалавек. < … > Па Канстытуцыі РФ, нацыянальнасць вызначаецца так — хто як сябе назваў, той такім і ёсць. Я б гэтую тэму не падняў, але ў кожным горадзе знаходжу настаўнікаў, якія мне кажуць, што ў іх ёсць дзеці, якія вывучаюць эльфійскую мову. < … > Я з тых часоў у цацкі не гуляю, лічу гэта сур'ёзнай пагрозай», — распавёў Худалееў.

Ён падкрэсліў, што ў «Яндэкс перакладчыку» ёсць пераклад з эльфійскай, але няма многіх рэальных моў РФ.

Выдуманую эльфійскую мову стварыў Дж. Р. Толкін, аўтар твораў «Уладар пярсцёнкаў» і «Хобіт, або туды і назад». Мова была распрацавана як частка створанага пісьменнікам свету і выкарыстоўваецца ў яго кнігах. Яна набыла папулярнасць сярод фанатаў фэнтэзі-эпапеі.

Каментары4

  • Алег
    16.12.2023
    Оркі занепакоіліся!
  • Васёк
    16.12.2023
    Ну чыво ані взелись проциф эльфаф? Нужна эльфам даць гдзета афтаномию. Эльфская афтаномная рэспублика.
  • Прывет ад гобітаў
    17.12.2023
    Эльфы, сябры, трымайце вуха востра. А то гэтыя оркі могуць 'дэнацыфікацыю' Рывендэла пачаць.

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы7

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы7

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць