Грамадства11

Бізнэсмен Мураўёў, які 7 гадоў прасядзеў у беларускай турме, збіраецца судзіцца за сваю маёмасць у Аўстрыі

Сваё першае інтэрв’ю беларускі прадпрымальнік Аляксандр Мураўёў, які меў бізнес у Аўстрыі, даў Аўстрыйскаму агенцтву друку. У ім ён расказаў пра тое, як страціў усю сваю маёмасць і бізнэс ды як яго катавалі ў засценках беларускага КДБ, піша «Белсат».

Аляксандр Мураўёў у сваёй кватэры ў Дубаі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты). 25 студзеня 2024 года. Фота перададзена рэдакцыі «Белсата»

Беларускі прадпрымальнік Аляксандр Мураўёў, які жыве і мае холдынг у Аўстрыі, доўгі час фармальна быў адным з найбуйнейшых аўстрыйскіх інвестараў у Беларусі. У 2015 годзе КДБ Беларусі пасадзіў яго на 11 гадоў, а Аўстрыя юрыдычна дапамагала ў гэтым сумнеўным судовым вядзенні, расказвае APA.

У інтэрв’ю APA Аляксандр Мураўёў расказаў, што, акрамя збіцця ў СІЗА КДБ, яму пагражалі забойствам.

«Яны сказалі мне, што я магу лічыць, што мяне ўжо няма ў жывых і што мае дзеці нават не знойдуць маёй магілы», — сказаў ён. Гэта быў сур’ёзны ціск, заявіў прадпрымальнік.

Яшчэ да выніковага прысуду ў 2017 годзе Лукашэнка публічна заявіў, што пагражаў Мураўёву турмою, калі той не пойдзе на ягоныя ўмовы. Пра гэта і шмат іншых дэталяў прадпрымальнік распавёў са свайго часовага прытулку ў Дубаі. Ён паехаў туды на наступны дзень пасля вызвалення ў канцы 2022 года.

Аляксандр Мураўёў з памятнымі адзнакамі «Мотавела» ў Дубаі. 25 студзеня 2024 года

APA нагадвае, што ў Беларусі Мураўёў быў паспяховым прадпрымальнікам. У 2002 годзе аўстрыйская гандлёвая кампанія ATEC, звязаная з Мураўёвым, купіла 65% шклозавода ў пасёлку Ялізава. У 2006 годзе за эканамічныя поспехі Лукашэнка нават узнагародзіў Мураўёва медалём. А на наступны год ATEC Holding GmbH змагла купіць у дзяржавы 99,72% акцый заводу «Мотавела», якія ў 2013 годзе перайшлі да ATEC Investment GmbH.

Тым не менш, Мураўёў сцвярджае, што нібыта не атрымліваў нейкіх прэферэнцый ад рэжыму.

«З таго часу, як мне споўнілася 22 гады, ніхто ніколі не падтрымліваў мяне», — сказаў Мураўёў, які нарадзіўся ў 1966 годзе і займаецца бізнэсам з 1988 года.

У 2015 годзе ўлады Беларусі рэзка спынілі ягоную прадпрымальніцкую дзейнасць: пасля таго як ён адмовіўся перадаць у дар дзяржаве акцыі «Мотавела», што належаць ATEC Investment GmbH, КДБ 1 чэрвеня 2015 года змясціў яго ў сваю турму. Усяго Мураўёву давялося правесці там больш за тры гады.

Акрамя як у падатковых правапарушэннях, бізнэсоўца абвінавачвалі ў невыкананні інвестыцыйных планаў на «Мотавела». Мураўёў палічыў абвінавачванні сфабрыкаванымі. Тым не менш у 2017 годзе яму прысудзілі агулам 11 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй актываў. Прытым суд у Мінску не толькі канфіскаваў прыватныя актывы Мураўёва, але і экспрапрыяваў акцыі, што належалі не яму, а звязанай з ім аўстрыйскай холдынгавай кампаніі.

Траўматычным для беларуса было і тое, што ён страціў свой дом у Аўстрыі. У 2020 годзе абʼект быў прададзены за 2,1 млн еўра кампаніі, што належыць вядомаму венскаму прадпрымальніку Марціну Хо.

Агулам Мураўёў і аўстрыйская холдынгавая кампанія, што за той час была ліквідаваная, страцілі велізарныя сумы, якія ён цяпер хоча вярнуць у судовым парадку. Гаворка ідзе пра суму ад 40 да 274 мільёнаў еўра. Да арышту ягоная група мела гадавы абарот 200 мільёнаў еўра, растлумачыў беларус, які цяпер спрабуе яшчэ і аднавіць дазвол на жыхарства ў Аўстрыі.

Каментары1

  • бабруйчанін
    18.03.2024
    Калі прытэнзіі да улад Аустрыі судовай сыстэме то Поспеха ..

Цяпер чытаюць

Трэнд сярод беларускіх зумераў і міленіялаў: усё больш моладзі вяртаецца жыць да бацькоў13

Трэнд сярод беларускіх зумераў і міленіялаў: усё больш моладзі вяртаецца жыць да бацькоў

Усе навіны →
Усе навіны

Адзіны ў Расіі вытворца шкловалакна пасля атакі ўкраінскіх дронаў не працуе ўжо хутка год1

МАРГ далучыла да пагаднення аб прасоўванні беларускіх тавараў новых буйных гульцоў. Сярод іх — уладальнік «Табакерак»

«Драгічынскае мора»: у горадзе падтапіла месцы, дзе раней не прыбралі снег2

Беларусам, якія сядзяць на хатняй хіміі за палітыку, прапануюць палёгку — перайсці на папраўчыя работы10

85% дзяцей у 2026 годзе народзяцца ў Азіі і Афрыцы12

Іран хоча прапанаваць Трампу нафтавую здзелку, каб ён яго не чапаў6

Шуневіч: Адзіная мэта дазволу палявання на мядзведзяў і рысяў — даць больш свабоды паляўнічым у выбары трафеяў10

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі52

«Кіберпартызаны» ўзламалі «Хімвалакно» — яно пастаўляе прадукцыю для абшыўкі касак і бронекамізэлек для расійскай арміі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трэнд сярод беларускіх зумераў і міленіялаў: усё больш моладзі вяртаецца жыць да бацькоў13

Трэнд сярод беларускіх зумераў і міленіялаў: усё больш моладзі вяртаецца жыць да бацькоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць