Грамадства22

Лукашэнка вучыў манголаў, як трэба трымаць уладу

Аляксандр Лукашэнка здзяйсняе свой першы візіт у Манголію. На сустрэчы з прэзідэнтам Ухнаагійнам Хурэлсухам Лукашэнка заявіў, што прыехаў «як пасланец добрай волі», каб «расшырыць і паглыбіць» адносіны, а таксама распавёў, як Манголіі трымацца паміж «дзвюма імперыямі — Кітаем і Расіяй».

Лукашэнка пахваліў палітыку Манголіі. «Заціснутыя паміж дзвюма імперыямі, велічэзнымі дзяржавамі, вы вельмі тонка, акуратна праводзіце знешнюю палітыку, балансуючы паміж гэтымі сіламі. Ведаю, як няпроста вам утрымацца на плаву і павышаць дабрабыт вашага народа», — сказаў Лукашэнка.

Цяперашні перыяд для Манголіі ён ахарактарызаваў як вельмі складаны, важны і пераломны момант: у краіне хутка пройдуць парламенцкія выбары.

«Вы валодаеце каласальнымі рэсурсамі, велізарнымі багаццямі. Гэта ваша вялікае дабро. Але гэта багацце трэба зберагчы, абараніць. Таму што свет сёння ашалеў. Паважаюць толькі сілу. І каб існаваць у гэтым шалёным свеце, трэба быць моцным. Я ад усёй душы жадаю вам быць моцнымі, каб выжыць у гэтым свеце і зрабіць мангольскі народ заслужана багатым і вялікім. Вялікі Чынгісхан, перад якім вы схіляецеся, і заслужана, таму што ў вас вялікая гісторыя, заўсёды вучыў: каб чагосьці дасягнуць, кожнаму трэба на сваім месцы рабіць сваю справу. А ўлада павінна быць жорсткай, цвёрдай, як кулак. Растапыранымі пальцамі ўладу ніхто не трымае», — папярэдзіў манголаў ён.

@nashaniva Прыгоды Лукашэнкі ў Манголіі #нашаніва #беларусь #беларусьновости #лукашенко #беларускаямова #беларускітыкток ♬ Criminals - F.O.O.L

«Мы гатовы для вас вырашыць любыя праблемы, якія можам вырашыць. І па якіх вы ўбачыце ў нас, у Беларусі, як яны вырашаюцца», — запэўніў Лукашэнка. 

Ён запрасіў прэзідэнта Манголіі здзейсніць візіт у Беларусь, каб асабіста паглядзець, як жыве краіна. 

Каментары2

  • Андрусь
    03.06.2024
    Манголія дэмакратычная краіна і запрасіла гэтага дыктатара. Ганьба !
  • Алек. Ру
    03.06.2024
    Ну я разумею, што калгаснік павучае у́сіх і пау́сюль на Беларусі, і у́се аргазміруюць запісваючы ягоныя бздуры, но чаму манголы слухаюць???

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць