Грамадства1414

Беларускі бодзібілдар, які харчаваўся сем разоў на дзень, памёр у 36 гадоў

Спынілася сэрца, выклікалі хуткую, але выратаваць не ўдалося.

Фота: сацсеткі

Беларускі бодзібілдар Ілля «Голем» Ефімчук памёр ва ўзросце 36 гадоў, паведаміла яго жонка Ганна ў Instagram, піша РІА «Навіны».

@belarusnovosti Не стало спортсмена #бодибилдер #спорт #спортивноепитание #качок #качалка #спортзал #беларусь #новостибеларуси #белорусы ♬ Giga Chad - sergionabeat

«Сябры, з неверагодным болем у сэрцы павінна вам паведаміць, што Ілля пакінуў гэты свет. Раніцай 6 верасня яго сэрца спынілася дома, я была побач, выклікала хуткую, рабіла масаж сэрца пакуль яны былі ў дарозе. Хуткая прыехала вельмі хутка. На верталёце яго экстранна павезлі ў клініку. Увесь гэты час я малілася, у мяне была надзея на тое, што Ілюша апрытомнее. Кожны дзень я праводзіла побач з ім, у мяне была надзея, яго сэрца ўключылася на два дні, але сёння доктар паведаміў мне страшную навіну, што мозг памёр», — напісала Ганна Ефімчук.

Ілля важыў 158 кілаграмаў пры росце 185 сантыметраў. Спартсмен выконваў жым штангі лежачы з вагой 272 кілаграмы, яго рэкорд у прысядзе і станавай цязе — 317 кілаграмаў.

Бодзібілдар ладзіў паўнавартасны прыём ежы сем разоў на дзень і прытрымліваўся дыеты на 16 500 калорый.

Каментары14

  • Лёлік з-пад Лімасола
    11.09.2024
    Напэўна, ведаў наступствы ўсіх прэпаратаў, а таму жыў сьвядома як хацеў і быў тым, кім хацеў
  • Ёсік
    11.09.2024
    Такія цягліцы не таму, што па 7 разоў харчаваўся. Анаболікі, і не патрэбна расказваць казачкі.
  • Усе добра ў меру
    11.09.2024
    Жруць за дзень як усе дзеці Афрыкі разам, а потым на. Не шкода.

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць