Свет88

Польскі прэм'ер пасля выпадку ў Магдэбургу настойвае на пастрожванні міграцыйнага заканадаўства

Пасля ўчарашняга трагічнага здарэння ў нямецкім Магдэбургу, дзе аўтамабіль пратараніў натоўп людзей на калядным кірмашы, прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск звярнуўся да прэзідэнта Анджэя Дуды і апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць» з патрабаваннем вызначыцца з падтрымкай урадавага законапраекта аб абмежаванні міграцыі.

Дональд Туск. Фота: Pier Marco Tacca/Getty Images

«Пасля нападу ў Магдэбургу я ўжо чакаю яснай дэкларацыі ад прэзідэнта Дуды і PiS аб падтрымцы ўрадавага пакета, які робіць больш строгім візавае заканадаўства і закон аб наданні прытулку», — напісаў Дональд Туск у сацсетцы X.

Маецца на ўвазе адпраўлены ў Сейм законапраект, які робіць больш строгай польскую візавую сістэму.

Сярод іншага мае стаць стражэйшай сістэма выдачы віз для навучання. Таксама зменяцца правілы выдачы дазволаў на працу іншаземцам і іх працаўладкавання. Іншаземцу адмовяць у дазволе на працу, калі знойдуцца сведчанні таго, што заява пададзеная без рэальных намераў і дазвол будзе выкарыстоўвацца не па прызначэнні.

Каментары8

  • Вафел
    21.12.2024
    Польшча і бяз гэтага непрывабная краіна для мігрантаў. Папулярная толькі ў беларусаў ды ўкраінцаў. Зараз нават больш ў беларусаў.
  • Wina Tuska
    21.12.2024
    To był białoruski informatyk, agent Putina
  • Andrew
    21.12.2024
    Давно пора было это сделать. Как обычно, все делается с опозданием. But, better late than never😁

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць