Свет1313

Трамп: У ЗША будзе толькі два полы — мужчынскі і жаночы

Абраны прэзідэнт Дональд Трамп у нядзелю паабяцаў «спыніць трансгендарнае вар’яцтва» ў першы ж дзень свайго прэзідэнцтва, бо рэспубліканцы будуць кантраляваць абедзве палаты Кангрэса і Белы дом, паведаміў «Голас Амерыкі».

Дональд Трамп. Фота: Bill Pugliano / Getty Images

«Я падпішу ўказ аб спыненні сэксуальнага калечання дзяцей, адмове ад трансгендарнай палітыкі ў арміі, а таксама ў нашых пачатковых, сярэдніх і старэйшых школах», — заявіў Трамп на мерапрыемстве для маладых кансерватараў у Феніксе, штат Арызона.

Ён таксама паабяцаў «не дапускаць мужчын у жаночы спорт», дадаўшы, што «ўрад Злучаных Штатаў афіцыйна будзе прызнаваць толькі два полы — мужчынскі і жаночы».

На мінулым тыдні, калі Кангрэс, які кантралююць рэспубліканцы, ухваліў штогадовы абаронны бюджэт, у яго было ўключана палажэнне, якое блакуе фінансаванне некаторых відаў дапамогі дзецям трансгендарных людзей, якія служаць у арміі.

Выступаючы на канферэнцыі AmericaFest, Трамп таксама паабяцаў жорсткія меры супраць «злачыннасці з боку мігрантаў» і паўтарыў свае абяцанні аднавіць кантроль ЗША над Панамскім каналам з-за высокіх тарыфаў на праход амерыканскіх судоў.

Прэзідэнт Панамы Хасэ Рауль Муліна ў адказ заявіў, што «кожны метр Панамскага канала належыць Панаме і так будзе». Суверэнітэт і незалежнасць краіны не могуць быць прадметам абмеркавання, дадаў Муліна.

У сваёй нядзельнай прамове Трамп выступіў з праграмай свайго другога прэзідэнцкага тэрміну, падвергшы крытыцы прэзідэнта Джо Байдэна і віцэ-прэзідэнта Камалу Харыс.

«20 студзеня Злучаныя Штаты назаўсёды перагорнуць старонку чатырох доўгіх, жудасных гадоў няўдач, некампетэнтнасці, нацыянальнага заняпаду, і мы адчынім новую эру міру, квітнення і нацыянальнай велічы, — сказаў Трамп. — Я спыню вайну ва Украіне. Я спыню хаос на Блізкім Усходзе і прадухілю, абяцаю, Трэцюю сусветную вайну», — заявіў Трамп.

Пры адміністрацыі Джо Байдэна ў кастрычніку 2021 года ў ЗША ўпершыню пачалі выдаваць амерыканскія пашпарты з гендарным маркерам «X».

Пашпарты з такой адзнакай прызначаны для небінарных людзей, інтэрсэкс-людзей і гендарна-неканформных людзей. Жыхары Нью-Ёрка атрымалі права ўказваць у сваіх асабістых дакументах трэці — «нявызначаны» пол, акрамя мужчынскага і жаночага, у 2018 годзе.

Каментары13

  • HSV
    23.12.2024
    А ўсе гэтыя фонды па папулірызацыі ўсяго гэтага што так любяць левакі Абамы і кампанія больш не будуць навязваць свае погляды на тое што любы мужчына можа назваць сябе "жанчынай" і на гэтай падставе свабодна без забароны хадзіць у любы жаночы душ ці прыбіральню каб глядзець на жанчын кожны раз калі хоча? Ці змяніць пол і пачаць выступаць у жаночым спорце каб на "раўных" баксіраваць ці збіваць дзяўчат?
  • Небінарны
    23.12.2024
    Гэта ўжо ўвогуле пераходзіць усе межы! Гэта што, грантаў на свабодных людзей больш ня будзе?
  • Ні парадак
    23.12.2024
    А як жа пол руды апельсінчык з танальнікам?

Цяпер чытаюць

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца8

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-міністр унутраных спраў Турцыі прызнаў, што даваў аўтамабіль сыну Лукашэнкі6

Google запусціла Gemini 3.5 Transcribe для расшыфроўкі мовы. У спісе ёсць і беларуская

Зацвердзілі новы генеральны план Віцебска

На вуліцы Прытыцкага ў Мінску хуткая дапамога збіла дзвюх дзяўчат6

У Брэсце рыбак дамогся доступу да возера, але пасля гэтага жыхарам выпісалі 20 прадпісанняў3

Пашынян заявіў, што Арменія не будзе праводзіць рэферэндум аб сяброўстве ў ЕС3

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі21

Ніводзін з новых спадарожнікаў, якія прэзентуюцца як расійскі аналаг Starlink, пакуль не выйшаў на належную арбіту2

Дарт Вэйдар адвёў сына ў школу ў Новай Баравой. Хто гэты тата мары? ФОТАФАКТ23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца8

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць