Грамадства

Палітзняволенага эколага з Мядзела асудзілі да 4 гадоў калоніі

Суд Мядзельскага раёна аб'явіў прысуд 48-гадоваму эколагу Станіславу Таспаеву — чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штраф памерам 200 базавых велічыняў (8 000 рублёў), піша «Вясна».

Станіслаў Таспаеў
Станіслаў Таспаеў

Станіслава Таспаева прызналі вінаватым у «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса) і «неаднаразовым парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» (арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядаў суддзя Аляксандр Шутко.

У 2021 годзе мужчына ўжо быў асуджаны да «хатняй хіміі» па палітычных матывах. Вядома, што ён мае інваліднасць — раней у яго быў дыягнаставаная анкалогія, але апошнім часам у Таспаева была рэмісія.

Як паведаміла прэс-служба пракуратуры, Станіслаў з'яўляецца адміністратарам YouTube-канала «Инициатива Курорта Нарочь» (прызнаны экстрэмісцкім 12 чэрвеня 2024 года), у якім 

«з сакавіка 2017 года па ліпень 2024 года ў 36 паведамленнях на відэазапісах ён распаўсюдзіў загадзя ілжывыя звесткі аб палітычным, эканамічным і сацыяльным становішчы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчы яе грамадзян, дзейнасці дзяржаўных органаў, якія дыскрэдытуюць краіну перад неабмежаваным колам асобаў».

Акрамя таго, паведамляецца, што палітвязня прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) тройчы за год — траўні, чэрвені і ліпені 2024 года. Прычынай сталі публікацыі відэа з выявай сімволікі ў бела-чырвона-белых колерах. Гэта стала падставай для абвінавачвання паводле арт. 342-2 КК.

Як мы пісалі раней, калі Станіслаў быў малы, сям'я пераехала за 7000 кіламетраў ад Беларусі. Яны перасяліліся ў сяло Малакурыльскае на востраве Шыкатан, які ўваходзіць у шэраг Курыльскіх астравоў. Там знаходзіўся найбуйнейшы ў СССР рыбаперапрацоўчы камбінат. Станіслаў пражыў там 15 гадоў і скончыў школу.

Пасля Таспаеў вярнуўся ў Беларусь. У сярэдзіне 1990-х ён адкрыў ІП у Мядзельскім раёне. Мужчына захапляецца фатаграфіяй, і гэта была адна з крыніц яго даходу. Зарабляў ён і камп'ютарнымі паслугамі. Мяркуючы па сацсетках, яшчэ падпрацоўваў рабочым — напрыклад, у 2023 годзе мантаваў рэкламу на білборды. Акрамя працы, Станіслаў займаўся экалагічнымі праблемамі Мядзела і ваколіцаў, абараняў прыроду.

У сацсетках ён расказваў пра Мядзельшчыну, а ў 2014-м даў вялікае інтэрв'ю «Анлайнеру», правёўшы журналістаў сцежкамі горада і ваколіцаў. Таксама Станіслаў быў раённым каардынатарам праекта «IT-краіна», які фінансавала ІТ-кампанія «Белхард».

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць