Свет

Названа імаверная прычына авіякатастрофы ў Вашынгтоне

Вінаваты, хутчэй за ўсё, пілот ваеннага верталёта.

crash site of the American Airlines plane катастрофа самалёта Вашынгтон катастрофа самолёта Вашингтон
Аварыйна-выратавальныя службы даследуюць месца крушэння самалёта American Airlines на рацэ Патамак. Вашынгтон. 30 студзеня 2025 года. Фота: Win McNamee/Getty Images

Выданне The New York Times спасылаючыся на інфармацыю, атрыманую ад чатырох асоб, знаёмых з сітуацыяй, піша, што ваенны верталёт Army Black Hawk, які ў сераду ўвечары сутыкнуўся з рэгіянальным рэйсам American Airlines у аэрапорце імя Рональда Рэйгана, магчыма, знаходзіўся па-за ўзгодненым маршрутам і ляцеў вышэй за дазволены ўзровень.

Паводле іх, верталёт Army Black Hawk павінен быў знаходзіцца ў іншым месцы і ляцець значна ніжэй, перасякаючы ажыўленую паветраную прастору аэрапорта імя Рэйгана.

Перад тым як увайсці ў загружаную зону камерцыйных рэйсаў, верталёт мусіў атрымаць дазвол авіядыспетчара. У дадзеным выпадку пілот запытаў дазвол на выкарыстанне спецыяльнага загадзя вызначанага маршруту, які прадугледжваў максімальную вышыню палёту 60 метраў і праходзіў уздоўж усходняга берага ракі Патамак. Гэта дазволіла б верталёту пазбегнуць сутыкнення з самалётам American Airlines.

Гэты маршрут, вядомы як «Маршрут 4» у аэрапорце імя Рэйгана, дакладна пазначаны і добра знаёмы як дыспетчару, так і пілоту верталёта. Пілот пацвердзіў, што бачыць самалёт, і дыспетчар загадаў яму трымацца вызначанага курсу і прайсці ззаду лайнера.

Аднак, паводле крыніц, пілот верталёта не вытрымаў маршрут. Замест таго каб ляцець ніжэй за 60 метраў, ён узняўся вышэй за 90 метраў і знаходзіўся як мінімум за 800 метраў ад узгодненага шляху, калі здарылася сутыкненне.

Як піша NYT, высокапастаўлены армейскі чыноўнік заклікаў устрымацца ад высноў, пакуль не будуць прааналізаваныя даныя з чорнай скрыні верталёта і іншыя доказы.

Па яго словах, пілоты Black Hawk ужо ляталі гэтым маршрутам і добра ведалі абмежаванні па вышыні і строгія правілы палёту ў паветранай прасторы каля аэрапорта.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну86

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

У Разані пасля атакі дронаў гарыць НПЗ, які забяспечвае палівам Маскву3

Экспрэс-дастаўку лекаў запусцілі ў Беларусі1

Лідара пратэстаў у Ганконгу прысудзілі да 10 гадоў турмы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну86

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць