Свет44

Кантроль над ключавымі партамі вакол Панамскага канала атрымаюць амерыканцы

На фоне ціску з боку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ганконгскі холдынг Hutchison заявіў, што прыняў рашэнне перадаць кантроль над двума асноўнымі партамі ў раёне Панамскага канала амерыканскаму кансорцыуму, піша Бі-бі-сі.

Панамскі канал. Фота: Matias Delacroix, File

Кампанія CK Hutchison Holdings заявіла, што прадасць 90-працэнтную долю ў Panama Ports Company, якая кіруе партамі «Бальбоа» і «Крыстабаль» па абодва бакі канала, кансорцыуму на чале з амерыканскай інвестыцыйнай кампаніяй BlackRock.

У адпаведнасці з умовамі ўгоды, сума якой перавышае 14 мільярдаў даляраў, амерыканцы таксама атрымаюць кантроль над 80% актываў даччыных кампаній Hutchison, якія кіруюць 43 партамі і інфраструктурай у 23 краінах, у тым ліку ў Брытаніі, Германіі, на Блізкім Усходзе і ў Паўднёва-Усходняй Азіі.

На думку аналітыкаў, рашэнне перадаць кантроль над асноўнымі партамі магло быць прынята пад ціскам новай амерыканскай адміністрацыі. У першыя дні свайго прэзідэнцтва Дональд Трамп бяздоказна заяўляў, што канал кантралюе Кітай, і пагражаў вярнуць яго пад кантроль ЗША.

Трамп нават не выключыў магчымасці сілавога захопу, што выклікала гнеўную рэакцыю ўладаў Панамы і мясцовых жыхароў, якія выйшлі на акцыі пратэсту.

У супольным прэс-рэлізе прадаўцоў і пакупнікоў гаворыцца, што ўгода не звязаная з палітыкай.

«Я хацеў бы падкрэсліць, што здзелка носіць выключна камерцыйны характар і зусім не звязаная з нядаўнімі палітычнымі навінамі, якія тычацца панамскіх партоў», — заявіў адзін з кіраўнікоў Hutchison Фрэнк Сікст.

Урад Панамы заявіў, што не мае ніякага дачынення да ўгоды.

«Гэта глабальная здзелка паміж прыватнымі кампаніямі, якія кіруюцца ўзаемнымі інтарэсамі», — гаворыцца ў заяве панамскіх уладаў, якое цытуе AFP.

Каментары4

  • Агонь
    05.03.2025
    BlackRock, якую рэспубліканцы малявалі монстрам глабалізму, нечакана стала добрай кампаніяй, якая іронія лёсу...
  • Ха
    05.03.2025
    ЧТД, добиваются поставленных целей в интересах группы американских олигархов из компании BlackRock.
  • Янка
    05.03.2025
    Агонь, гэта мае назву "адціснуць". Першым званочкам быў адціск Tik-Tok, на які тады не звярнулі адэкватнай ўвагі. Памятаем, як Трамп хацеў яго забарнаніць з-за нагоды пагрозы нацбяспецы, але як толькі ягоны сябра выказаў намер купіць буйны пакет акцый Tik-Tok - Трамп літаральна за содні змяніў свае стаўленне. Тады нават вялікая колькасць кангрэсменаў-рэспубліканцаў не зразумела падобнай рэзкай змены пазіцыі.
    Зразумела, што пэўную колькасць маёмасці падобным чынам адціснуць атрымаецца, але больш цікава, што будзе далей. Па сутнасці, гэта справакуе сыход з ЗША інвестыцый замежных кампаній, бо моцна скараціцца колькасць жадаючых мірыцца з нечаканай рызыкай - трыманнем у ЗША інструменту ціску на сябе.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выбралі расліну наступнага года5

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць