Грамадства22

Лукашэнка даручыў падумаць пра закупку яблык з-за неўраджаю

Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці загадзя прадумаць закупку яблыкаў з-за неўраджайнага года. Пра гэта ён распавёў падчас сустрэчы са старшынём Брэсцкага аблвыканкама Пятром Пархомчыкам, паведамляе БелТА.

Беларусь адчувае дэфіцыт яблыкаў, асабліва ў міжсезонне. Паколькі беларускія яблыкі горш захоўваюцца, з красавіка па ліпень даводзіцца закупляць імпартныя. У той жа час урад яшчэ ў верасні мінулага года паставіў задачу: за два гады цалкам замясціць імпарт яблыкаў айчыннай прадукцыяй.

Але ў 2025 годзе гэтым планам не наканавана спраўдзіцца праз тое, што год, як прагназуецца, будзе неўраджайным. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду прадумаць закупку яблыкаў, каб «і пакласці на захоўванне, і закупіць, можа быць, у міжсезонне».

Пры гэтым дзяржава аказвае адчувальную падтрымку вытворцам плодаагародніннай прадукцыі. Напрыклад, сёлета ўрад павялічыў фінансаванне дзяржпраграмы «Аграрны бізнес» прыкладна на 1 млрд рублёў. Гэтыя грошы ідуць на субсідыі і бюджэтныя трансферты вытворцам садавіны. У прыватнасці, на будаўніцтва, рэканструкцыю і мадэрнізацыю пладасховішчаў.

Акрамя таго, дзяржпрадпрыемствы або прадпрыемствы з доляй дзяржавы ў капітале больш за 50% атрымліваюць субсідыі з рэспубліканскага бюджэту на пасадку і ўладкаванне садоў і ягадных плантацый. Грошы будуць прадастаўляцца з 2025 па 2040 год у памеры стаўкі рэфінансавання Нацбанка на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі Банка развіцця.

Каментары2

  • даведка
    28.05.2025
    Этот сезон был первым, когда не только картошка, а даже яблоки были дефектные.
  • Ёсік
    28.05.2025
    Уся твая балбытня добрая для тваіх старых прыхільнікаў, бо трэба псіхічна хворым быць, каб ва ўсё гэтае га.но верыць і аргазмаваць. Краіна ў с.ацы, як паказала жыцьцё апошніх 30 гадоў, ён і менеджар хрэновы, і тата такі ж б.ядунскі, нарцыс і паталагічны хлус. Мо ты ў бізнэса спытаешся, як грошы пад санкцыямі пераводзіць у Польшчу ды іншыя краіны. Не ведаю як зараз, а раней кітайцы адмаўляліся, нават, юані зь Беларусі прымаць, не кажу ўжо аб далярах і еўра. Шмат беларускіх банкаў страцілі ці анулявалі рахункі ў банках-карэспандэнтах. Адзіны твой прыёр усё не пацягне, незразумела, як ён працуе апасьля продажу сваім кішэнным бізьнесмэнам.

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам33

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Уцёк ад міліцыі, скраў браму і пайшоў ваяваць: серыйны злодзей з Бабруйска пакінуў нагу на «СВА»6

Жонка Ігара Шуневіча падстрэліла ў Зімбабвэ імпалу, ватэрбока і бабуіна77

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах64

Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе4

Мінская кавярня запусціла незвычайную акцыю

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

УСУ атакавалі Тальяці. Пажар на «Куйбышаў-Азоце»1

Расія масавана атакавала некалькі гарадоў Украіны: ёсць ахвяры і разбурэнні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам33

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць