Свет

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Іран атрымаў ад кітайскіх кампаній спадарожнікавыя здымкі высокага разрознення перад ракетным ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі, а таксама пасля атакі. Пра гэта паведаміла выданне The Wall Street Journal са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў.

Пахаванне амерыканскіх вайскоўцаў, загінулых падчас атакі на базу ў Іарданіі. Фота: Spencer Platt/Getty Images

Гаворка ідзе пра атаку 17 ліпеня, калі Іран запусціў балістычныя ракеты па авіябазе Мувафак-Салці на паўночным усходзе Іарданіі. У выніку ўдару загінулі трое амерыканскіх вайскоўцаў, яшчэ чацвёра атрымалі раненні.

Паводле крыніц выдання, яшчэ за некалькі месяцаў да атакі адміністрацыя Дональда Трампа папярэджвала Пекін, што кітайскія кампаніі могуць перадаваць Ірану спадарожнікавыя здымкі. Пасля ўдару Вашынгтон перадаў кітайскім уладам матэрыялы, якія, на думку амерыканскага боку, сведчылі пра сувязь Кітая з атакай на базу. Аднак у Пекіне гэтыя абвінавачанні адхілілі.

Амерыканскія чыноўнікі не назвалі кампаніі, якія маглі перадаваць здымкі Ірану, і не сцвярджалі, што ўлады Кітая непасрэдна ўдзельнічалі ў гэтай перадачы.

Паведамленне пра магчымую перадачу спадарожнікавых даных можа яшчэ больш абвастрыць адносіны паміж ЗША і Кітаем напярэдадні запланаванай на 24 верасня сустрэчы Дональда Трампа і Сі Цзіньпіна.

Паводле The Wall Street Journal, пасля таго як Трамп заявіў сваёй камандзе, што захаванне добрых адносін з Пекінам і Сі Цзіньпінам з'яўляецца для яго прыярытэтам, высокапастаўленыя амерыканскія чыноўнікі сталі пазбягаць адкрытых канфліктаў з Кітаем. У афіцыйных заявах яны таксама імкнуцца не перабольшваць значэнне магчымай кітайскай дапамогі Ірану.

Праз некалькі дзён пасля ўдару па амерыканскай базе дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа сустрэўся з міністрам замежных спраў Кітая Ван І. Пасля перамоў Рубіа не стаў прама адказваць на пытанне, ці перадаваў Кітай Ірану спадарожнікавыя здымкі. Ён толькі заявіў, што «ніводнае з дзеянняў Кітая ніякім чынам не змяніла ход канфлікту».

Каментары

Цяпер чытаюць

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка3

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Усе навіны →
Усе навіны

«Эвалюцыя закончылася». Шрайбман раскрытыкаваў Ціханоўскую за нязменнасць наратываў68

Дзяўчыну не пусцілі ў мінскае метро з сабакам — давялося надзяваць пакет ФОТАФАКТ7

Андрэй Пачобут наведаў у Мінску Валадарку ФОТЫ23

Кіроўца монакола ў Мінску разагнаўся да 60 км/г5

Законапраект пра маштабныя санкцыі супраць Расіі нарэшце вынесуць на галасаванне ў Палаце прадстаўнікоў ЗША. Але яго могуць заблакаваць дэмакраты

«Табе мала засталося ездзіць». Кіроўца слонімскай маршруткі груба абышоўся з падлеткам з інваліднасцю2

«Напэўна, гэта мой апошні паход у лес». Жыхарку Смалявічаў атакаваў рой восаў2

На поўдні Беларусі зноў запрацавалі рэтранслятары для навядзення расійскіх дронаў4

Хто цяпер вырашае, як называюцца тыя ці іншыя месцы на карце?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка3

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць