Грамадства

Збіраюцца заяўкі на стыпендыі для беларускіх студэнтаў ад «Нябачнага ўніверсітэта для Беларусі»

«Нябачны ўніверсітэт для Беларусі» (The Invisible University for Belarus, IUBEL) абвяшчае прыём заявак на восеньскі семестр 2026 года. Запрашаюць беларускіх студэнтаў і нядаўніх выпускнікоў, якія знаходзяцца ў краінах ЕС ці Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця. Удзел у праграме бясплатны.

«Niabačny ŭniviersitet dlia Bielarusi»
Фота: www.ceu.edu

На конкурснай аснове даступныя даследчыя стыпендыі памерам да 800 еўра за семестр для студэнтаў, якія жадаюць рэалізаваць спецыяльны эмпірычны ці тэарэтычны праект у дадатак да асноўнай вучобы ў IUBEL. Да заяўкі неабходна далучыць кароткае апісанне праекта (памерам 400—800 слоў).

Асноўная мова навучання — англійская. Для кансультацый выкарыстоўваецца беларуская мова.

Што такое «Нябачны ўніверсітэт для Беларусі»

«Нябачны ўніверсітэт для Беларусі» (IUBEL) — гэта сертыфікацыйная праграма (з крэдытамі ECTS), запушчаная ў 2026 годзе Цэнтральнаеўрапейскім універсітэтам для студэнтаў бакалаўрыяту (BA) і магістратуры (MA and PhD) з Беларусі, якія жывуць у ЕС і іншых краінах. 

IUBEL — гэта рэгіянальнае аддзяленне Глабальнага нябачнага ўніверсітэта (GIU), адукацыйнай праграмы, якая падтрымлівае студэнтаў і навукоўцаў, што жывуць ва ўмовах вайны, аўтарытарызму, палітычных рэпрэсій і перамяшчэння.

Праграма прапануе беларускім студэнтам інтэнсіўны вопыт навучання па тэмах, якія тычацца Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, разглядаючы пытанні, актуальныя для беларусаў, у транснацыянальнай параўнальнай перспектыве. Праграма не прызначаная для замены або дублявання наяўных магчымасцяў адукацыі ў еўрапейскіх універсітэтах, а для іх падтрымкі, запаўняючы прабелы, якія часова ўзніклі з-за турбулентных падзей у рэгіёне. Праграма ладзіцца з мэтай забяспечыць беларускім студэнтам доступ да адукацыйнай інфраструктуры і акадэмічных ведаў, а таксама спрыяць узнікненню супольнасці беларускіх студэнтаў і навукоўцаў, якія маглі б аказаць станоўчы ўплыў на ўстойлівасць грамадзянскай супольнасці Беларусі і будучыню Беларусі ў цэлым.

Хто можа ўдзельнічаць у праграме

Да ўдзелу запрашаюцца беларусы, якія адпавядаюць наступным крытэрыям:

  • падтрымка дэмакратычных каштоўнасцяў і каштоўнасцяў у галіне правоў чалавека.
  • навучанне або нядаўняе заканчэнне праграм бакалаўрыяту, магістратуры ці аспірантуры (PhD) у краінах ЕС ці АЭСР.
  • таксама разглядаюцца заяўкі ад беларусаў, чыя вышэйшая адукацыя была перапыненая па аб’ектыўных прычынах, пры ўмове, што заяўнік дэманструе нязменную цікавасць да акадэмічнай дзейнасці.
  • заяўкі ад беларусаў, якія жывуць у краінах па-за межамі ЕС ці АЭСР, разглядаюцца ў індывідуальным парадку.

Дэдлайн для падачы заявак

17 верасня 2026 года, 23:59 (час па Будапешце).

Удзельнікі курсаў атрымаюць апавяшчэнне пра вынікі да 21 верасня 2026 года. Кандыдаты, адабраныя на атрыманне даследчай стыпендыі, будуць пра гэта паінфармаваныя да 9 кастрычніка 2026 года.

Падаць заяўку можна па спасылцы

«Niabačny ŭniviersitet dlia Bielarusi»
Фота: www.ceu.edu

У якім фармаце праходзіць навучанне і што ў праграме

Праграма распрацаваная ў гібрыдным фармаце (анлайн-навучанне, дапоўненае зімовай школай на месцы).

Восенню 2026 года Нябачны ўніверсітэт для Беларусі (IUBEL) прапануе базавы міждысцыплінарны курс па Беларусі: «Беларусь пад пытаннем: пераасэнсаванне палітыкі, грамадства і культуры ў рэгіянальным і глабальным кантэкстах». Сукіраўнікі курса: Таццяна Шчытцова (Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, Вільня) і Андрэй Казакевіч (Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера»).

Гэты курс аб’яднае міждысцыплінарную каманду вядомых міжнародных і беларускіх навукоўцаў, сярод якіх Эн Эплбаўм, Нэлі Бекус, Дэвід Марплс, Альміра Усманава, Ірына Раманава і іншыя.

Акрамя таго, студэнты IUBEL могуць наведваць два курсы, прапанаваныя рэгіянальнымі аддзяленнямі ў межах шырэйшай ініцыятывы «Глабальны нябачны ўніверсітэт» (Global Invisible University — GIU), якія сканцэнтраваны на тэматыцы Украіны, Грузіі і Паўднёва-Усходняй Еўропы.

Кожны курс складаецца з  12‑ці заняткаў (па 100 хвілін), што адпавядае 4‑м крэдытам ECTS. Чакаецца, што студэнты абяруць як мінімум адзін і максімум тры курсы. Дадаткова IUBEL прапануе некалькі кароткатэрміновых трансдысцыплінарных інтэнсіўных анлайн-семінараў. 

Навучанне праходзіць анлайн на англійскай мове ў другой палове дня (адзін раз на тыдзень па кожным курсе). Заняткі запісваюцца, таму зарэгістраваныя студэнты, якія не могуць прысутнічаць на анлайн-сустрэчах, маюць магчымасць паглядзець запісы пазней.

Падрабязней пра праграму навучання чытайце па спасылцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах52

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

На поўдні Беларусі зноў запрацавалі рэтранслятары для навядзення расійскіх дронаў4

Хто цяпер вырашае, як называюцца тыя ці іншыя месцы на карце?2

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе14

Коля пайшоў у армію, але куды? Вось дзе служылі Віктар і Дзмітрый Лукашэнкі17

Міністэрства адукацыі: Міліцэйскае сцвярджэнне пра штрафы за прагулы дзецьмі ўрокаў — поўны фэйк3

Дзяўчына з Казахстана здзівілася, чаму яе трэдсы залятаюць у Беларусі. Разгадка на паверхні3

Пінчук купіў ноўтбук, але карыстацца ім не змог. Узнікла нечаканая праблема2

Вось як штучны інтэлект можа знішчыць чалавецтва16

У Смалявічах будуюць незвычайны шматфункцыянальны комплекс Smala. Мае выглядаць як у Нідэрландах5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах52

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць