Грамадства77

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады

Валянцін Толкач вучыўся ў Кракаве і паспеў пабудаваць паспяховую кар'еру юрыста ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Пасля сышоў у IT ствараць камп'ютарныя гульні, пра што марыў з дзяцінства. Вясной 2025 года яго арыштавалі.

Валянцін Толкач. Фота з лінкедзін

Валянцін Толкач нарадзіўся ў Мінску ў 1996 годзе. Ён скончыў юрыдычны факультэт БДУ, дзе вывучаў гаспадарчае права, а пасля атрымаў ступень магістра ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве па спецыяльнасці «Інтэлектуальная ўласнасць і новыя тэхналогіі».

Кар'еру пачынаў у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці, дзе прадстаўляў інтарэсы арганізацыі ў Вярхоўным судзе. Пазней працаваў юрыстам у IT-кампаніі Brightum, займаючыся прававым суправаджэннем фінтэх-праектаў і крыптавалютных стартапаў.​

Праз некаторы час Валянцін вырашыў радыкальна змяніць прафесію. У сваім профілі ён пісаў, што захапляўся гульнямі больш за 20 гадоў і вырашыў ператварыць хобі ў працу. З пачатку 2023 года ён працаваў геймдызайнерам у пецярбургскай студыі Lesta Games над папулярным праектам «Свет караблёў» (World of Warships), а з ліпеня 2024 года перайшоў у Gear Games, дзе займаўся развіццём мабільнай стратэгіі Art of War 3.

У вольны час хлопец гуляў у настольныя гульні і быў актыўны ў супольнасці аматараў настолак па сусвеце Warhammer 40000.​

Толкача затрымалі вясной 2025 года па справе Гаюна.

Валянціна судзілі ў Мінскім гарадскім судзе па абвінавачанні ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК).

Па інфармацыі «Вясны», Толкачу прысудзілі тры гады калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Юрыст
    12.01.2026
    Калі вучыўся ў Польшчы, навошта было ехаць у краіну-канцлягер?
  • надежда, каторая умірает паследней
    12.01.2026
    А+, вось адораны сынок вывучыцца на павышаную стыпендыю і как рванёт чуднымі аткрытіямі па усіх направленіях, што все толька ахнут.
  • 12345
    12.01.2026
    Юрыст, З пачатку 2023 года ён працаваў геймдызайнерам у пецярбургскай студыі Lesta Games над папулярным праектам «Свет караблёў» (World of Warships).
    Яшчэ пытанні ёсць?

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову73

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

Расійскага пастаўшчыка рэдказямельных металаў выключылі з новага пакета санкцый ЕС па просьбе Эстоніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць