Здарэнні99

Мінчанка аддала аферыстам больш за 40 тысяч рублёў, якія збірала на лячэнне дзіцяці

У Мінску ахвярай махлярскай схемы стала 43‑гадовая жанчына: яна перадала злачынцам увесь свой ашчадак, прызначаны для набыцця медыцынскага абсталявання хвораму дзіцяці. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Усё пачалося са званка нібыта ад супрацоўніка дамафоннай службы. Пад прыкрыццём выдачы дадатковых ключоў аферыст выведаў у мінчанкі яе асабістыя звесткі коды з СМС-паведамленняў.

Адразу пасля гэтага ў гульню ўступіў фальшывы праваахоўнік. Ён заявіў, што на імя жанчыны нехта аформіў крэдыт і выкарыстоўвае яго ў злачынных мэтах. Каб пазбегнуць «крымінальнай адказнасці», мінчанцы прапанавалі тэрмінова задэклараваць усе наяўныя грошы.

Напалоханая маці перадала кур'еру больш за 40 тысяч рублёў.

Міліцыя затрымала кур'ера — ім быў 28‑гадовы жыхар сталіцы. Высветлілася, што хлопец сам стаў ахвярай гэтай жа схемы: махляры спрабавалі падмануць яго на грошы, але паколькі ў яго нічога не было, пераканалі «дапамагаць праваахоўнікам» і забіраць пасылкі ў іншых людзей.

Грошы жанчыны ён паспеў перадаць невядомаму.

Паводле факту махлярства заведзеная крымінальная справа.

Каментары9

  • Месціч
    13.01.2026
    Падтрымала Сілы абароны Украіны. Малайца🫡
  • Ганка
    13.01.2026
    43-гадовая )) мая знаёмая ў 30 гадоў ледзь 1500 злотых махлярам не перавяла. Цікава, чаму амаль усе ахвяры махляроў - жанчыны? Нават калі яны нібыта разумныя жанчыны, якія працуюць на прэстыжных інтэлектуальных пасадах, як мая 30-гадовая знаёмая…
  • Ёсік
    13.01.2026
    Таму што, па-расейску размаўляеце. Прапануйце перайсьці на мову, бо ў Беларусі па Канстытуцыі іх дзьве, столькі пачуеце аб сябе дрэннага, і ніякіх крэдытаў ніхто не браў, і ніякіх дамафонаў не ўсталёўвае.

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У палітзняволенай мастачкі Аксаны Шаляпінай дыягнаставалі анкалагічнае захворванне5

Расійскіх агентаў з тэлеграм-канала «Рыбарь» заўважылі за правядзеннем здымак у Еўропе. Пасля выкрыцця яны ўцяклі3

Трамп заявіў, што працуе над калійнай здзелкай з Беларуссю. Угнаенні маюць быць таннейшыя за канадскія25

ЕС і Канада ствараюць новы альянс з удзелам іншых краін, але без ЗША, Кітая і Расіі1

Былы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама апынуўся у СІЗА КДБ7

На гэтым тыдні можна схадзіць на бясплатныя экскурсіі па Мінску

Палякі пачалі атрымліваць прапановы працы за 35 еўра за гадзіну. Так іх могуць вербаваць6

ЕС перамаўляецца аб выключэнні расійскага алігарха Алішэра Усманава з санкцыйнага спісу. Часу зусім няшмат4

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць