Грамадства44

Ціханоўская ўзнагародзіла Данчыка медалём Францішка Скарыны

У Нью-Ёрку Святлана Ціханоўская ўзнагародзіла беларускага спевака і журналіста Данчыка (Багдана Андрусішына) медалём Францішка Скарыны — за шматгадовы ўнёсак у развіццё беларускай культуры, мовы і свабоды слова

Цырымонія адбылася ў прадстаўніцтве ЕС у Нью-Ёрку на палях Генеральнай асамблеі ААН, паведаміла Радыё Свабода са спасылкай на прэс-службу Святланы Ціханоўскай.

«Данчык сваёй музыкай заразіў Беларуссю тысячы людзей. Для многіх менавіта праз яго песні беларуская мова стала бліжэйшай, а беларуская культура — сваёй», — адзначыла Святлана Ціханоўская.

Данчык (Багдан Андрусішын) нарадзіўся ў 1958 годзе ў Нью-Ёрку. Яго бацька Паўло — украінец, а маці Юлія — беларуска. З дзяцінства Данчык ведаў беларускую і ўкраінскую мовы. У 1981 годзе скончыў Універсітэт Нью-Ёрка са ступенню бакалаўра журналістыкі. Калі яму было 16 год, трапіў на канцэрт «Песняроў» — ансамбль гастраляваў у Амерыцы. А ўжо праз год Данчык запісаў свой першы альбом «Беларусачка», які стаў першым беларускім дыскам у ЗША. Пазней выйшлі альбомы «Мы адной табе належым», «Я ад вас далёка» і «Калядныя песні».

У 1989 годзе наведаў Беларусь, дзе выступіў з канцэртамі. Другі раз наведаў з канцэртамі Беларусь у 1996-м. У 1997‑м заявіў, што спыняе сваю музычную кар’еру і перайшоў у журналістыку. Шмат гадоў працаваў у Беларускай службе Радыё Свабода, у тым ліку намеснікам дырэктара.

Каментары4

  • Отец Засандалий
    22.09.2026
    Каминг-аут назначен?
  • Янка
    22.09.2026
    Отец Засандалий , Данчык ніколі не хаваў таго, што ён ЛГБТ-асоба. Як і спадар Халезін. І што з гэтага? Вы пакутуеце ад кансерватыўнага саўковага менталітэта? Змагар за традыцыйныя каштоўнасці Лукашэнка ёсць пазашлюбным дзіцём з невысветленым бацькай, ягоны сын Коля - таксама пазашлюбны, народжаны Лукашэнкай у абыход жывой жонкі. Можа гэта лепей? А надзвычайна лаяльныя да секусуальных меншасцяў Нідэрланды па нараджальнасці абыйшлі захраслую ў саўку ультракансерватыўную Беларусь. Данчык цалкам заслугоўвае ўзнагарароды, бо ён зрабіў для беларушчыны столькі, сколькі ніводнаму афіцыйнаму лукашэнкаўскаму выканаўцы нават не снілася.
  • Андрусь
    22.09.2026
    Даньчык сапраўды варты самых найвышэйшых узнагародаў. Я - якраз з тых, каго менавіта ён заразіў беларушчынай тады - у 1989-м, калі мне было 13 гадоў.
    Нам у школе ўдзёўбвалі ў мазгі думку, што беларуская эміграцыя - гэта здраднікі, якія здрадзілі Беларусі, як сваёй Радзіме і жывуць недзе за акіянам. Але ўсё гэта рабілася на мове іншай краіны ды іншага народа - менавіта на расійскай мове мяне выхоўвалі сям'я і школа, на расійскай мове адбывалася ўсё жыццё ў Беларусі і на расійскай нам распавядалі пра "здраднікаў-эмігрантаў". І тут у радыё, якое днямі лапатала бязглуздзіцу, вісячы на сцяне на кухні, з'яўляецца "здраднік" - праўнук у трэцім пакаленні тых эмігрантаў, што праз камуністычны тэрор мусілі пакінуць Беларусь у пачатку стагоддзя. І ён не толькі гаворыць па-беларуску лепей чым мы - "не здраднікі" мясцовыя, ён яшчэ і гэтак цудоўна па-беларуску спявае! А мы, значыцца, не здраднікі - тут, у Беларусі, абрасііліся і фактычна згубілі любыя прыкметы, паводле якіх у нас можна было б пазнаць беларусаў! У мяне быў проста нейкі светапоглядны выбух, які стаў першым і самым магутным штуршком да майго пераходу на беларускую мову і да фармавання маіх цяперашніх поглядаў і каштоўнасцяў.
    Дзякую, спадару Багдане, за вашую адданасць беларушчыне, за вашую дзівосную творчасць і за тое, што вы застаяцеся сабою!

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея6

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць беларускіх гандбалістаў збіраліся згуляць на клубным чэмпіянаце свету за каманду з ЗША. Але ўсё сарвалася4

Асабістая машына Якуба Коласа гніе ў гаражы. Беларусы ўжо гатовыя скінуцца на рамонт, але з агаворкай7

Спявачка Лаліта на канцэрце мацюкнулася проста ў мікрафон, калі прыляцелі ўкраінскія дроны ВІДЭА8

Трамп не паведамляў Літве пра намер заключыць з Лукашэнкам пагадненне па ўгнаеннях18

Сахашчык пра арышт Зары і групы афіцэраў: «Для мяне было вельмі дзіўна, што ён апынуўся ў Беларусі»10

Стала вядома, з чыім партрэтам на папцы Святлана Ціханоўская будзе на Генасамблеі ААН11

Антываенная частка расійскага грамадства не здолела прадэманстраваць сваёй пазіцыі на выбарах у Дзярждуму29

Падрыхтавалі праект рэканструкцыі сінагогі ў Слоніме2

Зніклі ТГ-каналы гродзенскіх уладаў. Адказнасць узяў на сябе «Фронт вызвалення Гародні імя Максіма Танка»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея6

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць