Вайна

Зяленскі расказаў, колькі ракет трэба Украіне для знішчэння расійскай балістыкі

Прэзідэнт Украіны заклікае саюзнікаў забяспечваць УСУ як мінімум 100—120 ракетамі кожны месяц для перахопу расійскай балістыкі.

Фота Sean Gallup / Getty Images

Кіраўнік украінскай дзяржавы нагадаў, што Расія цяпер здольная вырабляць 140 балістычных ракет за месяц. Згодна з правіламі НАТА, каб знішчыць такую колькасць балістычных ракет, неабходна мець 280 ракет-перахопнікаў — у прапорцыі 1 да 2, паведамляе РБК-Украіна.

«У вас ніколі не будзе 280 ракет на месяц, і паміж намі кажучы, мець нават 100 ракет на месяц — гэта вялізны выклік. Менавіта гэтага я хачу. Я хачу мець 100—120 у гэтыя складаныя месяцы, асабліва халодныя», — падкрэсліў Зяленскі.

На гэтым фоне прэзідэнт Украіны заклікаў саюзнікаў Кіева аказваць больш падтрымкі.

«Яны павінны даць як мага больш. Пры ўсёй павазе да іх (саюзнікаў), яны павінны дапамагаць украінцам, каб ратаваць іх жыцці», — патлумачыў ён.

Зяленскі таксама заявіў аб падпісанні пагадненняў з некалькімі еўрапейскімі кампаніямі аб распрацоўцы ўкраінскай сістэмы супрацьракетнай абароны пад назвай Freya.

Прэзідэнт разлічвае, што першы этап выпрабаванняў пачнецца да канца снежня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах45

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Вось як штучны інтэлект можа знішчыць чалавецтва16

У Смалявічах будуюць незвычайны шматфункцыянальны комплекс Smala. Мае выглядаць як у Нідэрландах5

Самы атрутны хамяк на Зямлі можа забіць нават слана. У чым таямніца?2

Іспанія будзе раздаваць грамадзянства жыхарам сваёй былой афрыканскай калоніі30

Расіі не ўдалася спроба ўпершыню за 8 гадоў запусціць гіпергукавую ракету «Авангард»2

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў6

«Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе28

Пад Гроднам знайшлі баравік, які прэтэндуе на рэкорд гэтага сезону ФОТАФАКТ2

Лукашэнка заклікаў не трымаць запасы ў далярах15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах45

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць