Грамадства

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджу ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай

Дзмітрыю Мезенцаву выдзелілі ў арэнду амаль на 50 гадоў.

Работы на ўчастку, які пазначаны салатавым крыжыкам

Экс-пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезнцаў атрымаў участак у мікрараёне Дразды ў Мінску і будуе там катэдж. Сталічныя ўлады аформілі гэтае рашэнне распараджэннем з паметкай «Для службовага карыстання», піша «Люстэрка».

Паводле рашэння мінскіх уладаў, Дзмітрыю Мезенцаву выдзелілі ў арэнду амаль на 50 гадоў зямлю ў Драздах. Расійскі чыноўнік атрымаў 0,15 га зямлі. Гэта 1500 м², што можна ўявіць як участак памерам 30 на 50 метраў. На такой тэрыторыі цалкам можа змясціцца катэдж плошчай да 250 квадратных метраў.

Першапачаткова ўлады пастанавілі, што новы ўладальнік будзе плаціць за арэнду зямлі крыху больш за тысячу рублёў у год. Аднак у 2026 годзе ў Мінску ўвялі новаўвядзенні адносна гэтага збору — адпаведна, умовы маглі змяніцца і для Мезенцава.

Суседам расіяніна стаў Станіслаў Зась, які з 2015 па 2020 год быў дзяржаўным сакратаром Рады бяспекі, а затым да 2023 года — генеральным сакратаром АДКБ. Побач таксама знаходзіцца катэдж, які старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў 2020 годзе перапісала на сваіх дачок.

Участак Мезенцава (нумар 34) — выгляд зверху. Побач — катэджы яго суседзяў Станіслава Зася (32) і Наталлі Качанавай (30). Скрыншот карты Yandex.

Мезенцаў з 2019 па 2021 год быў паслом Расіі ў Беларусі. Цяпер ён — паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Канстытуцыйным судзе РФ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўская дыпламатка Аста Андрыяўскене апублікавала больш ФОТА палітвязняў з мяжы2

Вызвалена Людміла Чэкіна, дырэктарка Tut.by

Абвешчаны экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў14

На свабодзе — журналіст Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна. У зняволенні яны ажаніліся3

Выйшла Яна Пінчук — адміністратарка тэлеграм-каналаў, якую экстрадавалі з Расіі і якой прысудзілі 12 гадоў2

На свабодзе Павел Белавус, заснавальнік культавай крамы Symbal.by17

Tez Tour пракаментаваў сітуацыю з узломам сайта2

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»51

Беларусь і ЗША ўзгаднілі прамежкавае пагадненне14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць