На гэтыя выхадныя ў Мінску зноў перакрыюць частку праспекта Незалежнасці
У найбліжэйшыя выходныя ў Мінску часова перакрыюць рух на праспекце Незалежнасці на выездзе з горада ў раёне Уручча ў бок Кургана Славы. Там пачнецца рамонт дарожнага пакрыцця.

Работы стартуюць а 20:00 у чацвер, 17 верасня, на ўчастку ад Старынаўскай вуліцы да пешаходнага пераходу каля дома № 202 на праспекце Незалежнасці.
У першыя два дні, з 20:00 да 7:00, дарожнікі будуць здымаць стары асфальт і ўкладваць ніжні слой новага. У суботу, 19 верасня, работы працягнуцца з 7:00 да 18:00. У гэты перыяд рух транспарту абмяжоўваць не плануюць, але праз павольнае перамяшчэнне аўтамабіляў могуць узнікнуць заторы, асабліва ў пятніцу ўвечары.
Больш сур’ёзныя абмежаванні запланаваныя на выхадныя пачынаючы з вечара суботы. Рух у кірунку горада цалкам перакрыюць з 19:00 19 верасня да 12:00 20 верасня. Выезд з горада будзе закрыты з 5:30 20 верасня да 6:30 21 верасня, гэта значыць да раніцы панядзелка. У гэты час будуць укладваць асфальт.
Кіроўцам рэкамендуюць загадзя выбіраць іншыя маршруты.
Апошняе значнае абмежаванне руху на праспекце Незалежнасці было звязана з рамонтам моста паміж цыркам і плошчай Перамогі. Тады праезд быў закрыты з 6 ліпеня да 28 жніўня.
Каментары