Грамадства3030

Смяротны прысуд Аляксандру Грунову адменены

Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага Суду Беларусі 22 кастрычніка адмяніла сьмяротны прысуд Аляксандру Грунову.

Вярхоўны суд разгледзеў касацыйную скаргу асуджанага да сьмяротнага пакараньня Аляксандра Грунова на прысуд Гомельскага абласнога суду ад 14 чэрвеня 2013 году.

Пра гэта паведаміў каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі» Андрэй Палуда.

25-гадовы Аляксандар Груноў 20 верасьня 2012 году забіў сваю знаёмую Натальлю Емяльянчыкаву. На судзе ён патлумачыў, што дзяўчына за некаторы час да сустрэчы абразіла яго ў кампаніі знаёмых людзей і не папрасіла прабачэньня. Гэта і стала прычынай агрэсіі. Груноў нанёс ахвяры 102 нажавыя раненьні.

14 чэрвеня рашэньнем Гомельскага абласнога суду Аляксандру Грунову прызначаная выключная мера пакараньня — расстрэл.

У судзе абвінавачаны віну прызнаў цалкам і папрасіў прабачэньня ў маці Натальлі Емяльянчыкавай.

Андрэй Палуда адзначыў, што такое здарылася ўпершыню, калі Вярхоўны суд адмяніў сьмяротнае пакараньне і накіраваў справу на новы разгляд.

«Гэта здарылася ўпершыню ў найноўшай гісторыі. Прынамсі цягам таго часу, пакуль дзейнічае кампанія «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі» — з 2009 году Наколькі нам вядома, у 2000-х гадах такой сытуацыі яшчэ не было».

Карэспандэнт: А ці можна быць упэўненым, што суд, перагледзеўшы справу, ня вынесе паўторна сьмяротны прысуд?

Палуда: Цяжка сказаць, суд будзе ў новым складзе. Складана прагназаваць вынік. Але будзем спадзявацца, што пасьля таго як Вярхоўны суд адмяніў вырак і зьвярнуў увагу на довады адваката, будзе вынесена не сьмяротнае пакараньне. Што гэта будзе, напрыклад, доўгатэрміновае ці пажыцьцёвае зьняволеньне.

Карэспандэнт: Чаму ж Вярхоўны суд адмяніў рашэньне?

Палуда: Нельга казаць, што гэта было для нас нечаканым. Я маю на ўвазе выступ адваката і яго дадаткі да касацыйнай скаргі. Адвакат зьвярнуў увагу на вельмі прынцыповыя рэчы, на парушэньні працэсуальных нормаў на пачатку і падчас самога сьледзтва. І было пастаўлена пытаньне аб парушэньні правоў чалавека, калі казаць пра самога Грунова. На гэтыя моманты суд усё ж зьвярнуў увагу.

Карэспандэнт: Ці можна назваць гэта перамогай праваабаронцаў?

Палуда: Я не выкарыстоўваў бы такія вельмі гучныя словы. Пра гэта будзем казаць, калі ўвядуць мараторый на сьмяротнае пакараньне. Але гэта можа стаць першым крокам да вельмі добрай тэндэнцыі ў гэтым пытаньні. І спадзяемся, што дзяржава паставіцца да гэтага, як заклікаюць праваабаронцы і частка грамадзтва. І сьмяротнае пакараньне ў нашай краіне будзе адменена.

Каментары30

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Суддзю Брысіну, якая прысудзіла Паўлу Белавусу 13 гадоў калоніі, адправілі на пенсію і выдалі знак «За адданасць правасуддзю»4

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць