Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры

Швэды ў горадзе

Швэдзкамоўныя людзі ў Новым замку — праз трыста гадоў пасьля іхняга караля, зазначае на сваім блогу Сяргей Астравец.

Брама Новага каралеўскага замку з гэтак званымі саксонскімі сфінксамі. Праходзіш: перад табой вясельнікі, жаніх пазіруе па‑рознаму з бутляй зялёнай савецкага шампанскага. Яго пстрыкаюць, ён зьмяняе паставы, ледзь ня робячы грымасы, быццам у нямым кіно. Нявеста мусіць чакаць побач, назіраць за сужэнцам, пакуль той не здаволіцца. Крыху ніякавата: усё ж зіма, а нявеста без пінжака.

Швэды ўжо ўнутры. А на ганку каля магутных калёнаў знаёмыя мастакі, на сьцяне дубовая шыльда, а насамрэч твор мастацтва, прысьвечана ўрадаваму органу Тадэвуша Касьцюшкі, які некалі ў гэтых сьценах знаходзіўся. Сярод мастакоў і вялікая постаць з ільвінай грывай аўтара шыльды з Пагоняй. Гэх, «возьмем косы ды янчаркі…»

Прыяцель кажа: сапраўды швэдзкі консул так гаворыць па‑беларуску, што нават усе склоны ў парадку ў яго. Значыцца, можна! Нават скандынаў патрапіць. Прыемна! Асабліва зважаючы на саветыкуса, што ў скрынцы нявечыць словы, зьдзекуецца з мовы нашай… Пра швэдзкага дыплямата мы чыталі дагэтуль, аднак на свае вушы пачуць — маленькая падзея. Але ня ўсе чыталі, і калі госьць пачынае нязмушана прамаўляць па‑беларуску, за сьпінай у цябе нехта раптоўна выгукае выклічнікі — ад нечаканасьці. Гэты нехта ўражаны.

Просіш адказаць дыплямата на пару сваіх пытаньняў. Але спачатку зазначаеш, што трыста год таму кароль Карл ХІІ увайшоў у горад, расейскі гарнізон пакінуў яго. Дыплямат гэтага ня ведаў. Ты ведаеш дзякуючы сваім сябрам‑гісторыкам, якія сабралі пад адной вокладкай храналягічныя зьвесткі. Напрыклад, дзеі Паўночнай вайны ў горадзе даволі падрабязна вядомыя: хто ў каго адбіваў горад, як ён пераходзіў з рук у рукі. Швэдзкі кароль у Горадні быў досыць частым наведнікам, швэдзкія жаўнеры — звычайнай зьявай.

У Сэнатарскай залі графіка з калекцыі сёньняшняга караля Швэцыі. У гэтай менавіта залі — вельмі ж незвычайная навіна! Так‑так, у замкавым палацы, дзе карціны са збораў Станіслава Аўгуста Панятоўскага былі апошнімі каралеўскімі. Мінула больш за дзьвесьце гадоў. Тут адбыўся «маўклівы сойм» і спыніла існаваньне Рэч Паспалітая. На сьценах існуе сьціплы дэкор, ня ведаю якога часу. Хацелася б верыць, што хаця б узору таго колішняга.

Зазіраю ў кнігу нашых гісторыкаў: цікаючы ад Карла ХІІ, расейцы затапілі ў Нёмане гарматы, але выканалі загад Пятра І, уратавалі жывую сілу. А ў горадзе іхняга войска было як прусакоў: сорак пяць(!) батальёнаў пяхоты і шэсьць кавалерыйскіх палкоў, улучна з гвардыяй — «сямёнаўскім», «прэабаражэнскім». Гарматы, як вядома, зь Нёмана выцягнулі ў нашыя часы.

На халеру ён пайшоў пад тую Палтаву? На бязьмежных абшарах мае шанцы толькі мангола‑татарская коньніца. Лепей заставаўся б у Горадні… Чытаем далей: пасьля Палтаўскай бітвы расейскае войска «адпачывала» у Горадні, рабавала мясцовае насельніцтва, патрабавала кантрыбуцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу9

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам аўтакран упаў на чыгуначныя рэйкі і збіў рух па лініі

Лідару каталонскіх незалежнікаў дазволілі вярнуцца ў краіну3

«Белтэлекам» з 1 лістапада павышае тарыфы

Забаранілі ўвозіць у Беларусь шмат тавараў з Латвіі6

У выніку ўдару УСУ па дата-цэнтры «Яндэкса» ва Уладзіміры пацярпелі пяць з васьмі яго памяшканняў1

Ілан Маск паабяцаў раздаць акцыі SpaceX амерыканскім дзецям9

У Польшчы затрымалі 11 беларускіх каратыстаў11

Вялікі знос дабраўся да Кальварыйскай. Хутка пачнуць прыбіраць хаты каля «Кароны»3

Вядомая супермадэль выйшла на подыум праз шэсць тыдняў пасля родаў. У сацсетках толькі і размоў пра яе фігуру14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу9

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць