Усяго патроху3737

«Я цяпер тыдзень не буду мыцца!» У Мінску прайшоў фэст папулярных блогераў ФОТЫ

Стас Давыдаў, Віка Картэр, Дзіма Ермузевіч, Прыемны Ільдар, IdiotikShow, Андрэй Мартыненка — гэта толькі частка паспяховых ютуб-праектаў і персон, якія ўпершыню для Беларусі сабраліся ў адным месцы на міжнародным фестывалі «Відак». Каб пафоткацца з фанатамі ды падзяліцца сакрэтамі паспяховасці сваіх каналаў.

Дзіма Ермузевіч.
Улад Бумага з прыхільніцай.

Улічваючы, што не так даўно толькі Улад Бумага сабраў у Мінску каля трох тысяч прыхільнікаў, чакалася, што на фестывалі з парай дзясяткаў куміраў моладзі будзе зусім пекла. Але паколькі ўваход быў платны, ажыятаж спаў: не кожны бацька дасць дзіцяці 35 рублёў на квіток, а яшчэ на тое, каб паесці на месцы ці набыць фірмовую кепку ад блогера з Украіны Мартыненкі. Фестываль цягнуўся ад абеду і да позняга вечара, таму, так ці інакш, на нешта з гэтага маладое гарачае сэрца дакладна спакусілася б.

Зусім малыя дзеці цягнулі з сабой бацькоў. Адзін тата, сын якога з захапленнем здымаў на шосты айфон выступ Улада Бумагі, расказаў нам, што хлопец загадзя папрасіў яго набыць квіткі. Бацька ведае, што сын неабыякавы да творчасці Бумагі, але сам яго відэа не глядзеў, таму на фестывалі сумаваў.

Андрэй Мартыненка (Украіна) і фанаты.

Больш за ўсё дзеці чакалі, вядома, не салодкую вату і не папкорн. Зрабіць сэлфі з кумірам, дакрануцца да яго, узяць аўтограф ці перадаць падарунак — дзеля гэтага некаторыя гатовыя былі самааддана стаяць у чарзе гадзінамі. І калі гэты чароўны момант надыходзіў, маладзёны давалі сабе волю: прасілі распісацца на руках, твары, прызнаваліся ў пачуццях і не давалі ступіць кроку сваім кумірам.

Для аўтографаў цела не шкада.
Стас Давыдаў, This is Хорошо (справа).

«Я цяпер тыдзень не буду мыцца!», — крычаў хлопчык пасля абдымкаў са Стасам Давыдавым з шоу «This is Хорошо». Дзеля сэлфі ён прыйшоў на мерапрыемства на мыліцах. Карацей, моладзь было не спыніць. Нават ахова, якая кожныя пяць хвілін супакойвала натоўп ды нагадвала, хто тут галоўны, перад народнай любоўю была бяссільна.

Прадстаўнік LizzzTv (Расія) раздае аўтографы.
КаМаДа, Брэст.
На сцэне — блогеры Наталля Кісель, Цілльняшка, Дзіма Масленікаў.
Дзіма Ермузевіч, Юля Гадунова і Улад Бумага расказваюць, што блогерства дапамагае быць сытымі.
Непадалёк ад уваходу.

Акрамя забаўляльнай часткі, на фестывалі працавала адукацыйная зона, дзе папулярныя блогеры дзяліліся досведам і расказвалі, як пачаць будаваць бізнэс на ўласным ютуб-канале. Рыхтуйцеся, бацькі, магчыма, новы блогер хутка з'явіцца менавіта ў вашай сям'і! Тым больш, арганізатары «Відака» спадзяюцца праводзіць фестываль і надалей і даганяць краіны-суседкі, дзе ютуб-падзеі ладзяцца ўжо не першы год.

Каментары37

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць