Абелеўскую прэмію атрымалі навукоўцы, якія злучылі матэматыку і інфарматыку
Абелеўскую прэмію 2021 года, якая з’яўляецца аналагам Нобелеўскай прэміі для матэматыкаў, атрымалі навукоўцы Ласла Ловас з Венгрыі і і Аві Вігдэрсан з Ізраіля.

Нарвежская акадэмія навук і літаратуры прысудзіла прэстыжную ўзнагароду навукоўцам за іх «вялікі ўнёсак у тэарэтычную інфарматыку і дыскрэтную матэматыку і вядучую ролю ў ператварэнні іх у цэнтральныя галіны сучаснай матэматыкі».
Ласла Ловас і Аві Вігдэрсан падзеляць прэмію ў памеры $880 тысяч, паведамляе The New York Times.
Даследаванні абодвух навукоўцаў паспрыялі развіццю тэорыі складанасці вылічэнняў (раздзел тэарэтычнай інфарматыкі, які вывучае складанасць алгарытмаў для рашэння задач на аснове вылічальных прылад). Гэта асабліва важна для крыптаграфіі, бо матэматыкі распрацавалі алгарытм, які выяўляе хібы ў крыптаграфічных сістэмах, а таксама прапаноўвае больш дасканалыя спосабы шыфравання, якія могуць палепшыць інтэрнэт-бяспеку.
-
Штучны інтэлект рашыў задачу Наўе—Стокса, якую людзі не маглі разгадаць 90 гадоў. Гісторыя, аднак, абярнулася скандалам
-
Інжынер з Anthropic звольніўся, каб папярэдзіць, што ШІ вось-вось можа выйсці з-пад кантролю
-
ШІ-генерацыю ў відэагульнях крытыкавалі, а цяпер захапляюцца. Злітая тэхналогія ад NVIDIA ператварае старыя гульні ў сапраўдны кінематограф
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары