Усяго патроху11

У мінскіх парках з'явіліся спецыяльныя «сталоўкі» для вавёрачак. Як гэта працуе?

Галоўны квэст — злавіць вавёрку.

Мінчукам, якія любяць прагуляцца па парках Мінска і пакарміць вавёрак, якіх там шмат, прапануюць цяпер купіць спецыяльны корм для гэтых звяркоў. Ён прадаецца ў аўтаматах, падобных да вертыкальнага пенала з дзвюма секцыямі, пра гэта пішуць «Мінск-Навіны».

Такіх апаратаў усяго два — у парку Горкага (каля атракцыёна «Дзіцячы міні-цягнік») і ў парку Чалюскінцаў (каля атракцыёна «Калабок»). Але гэта пакуль.

Фота: «Мінск-Навіны»

— Гэта пробная партыя, каб ацаніць, наколькі такі фармат будзе цікавы жыхарам і гасцям сталіцы, — удакладніў начальнік упраўлення «Гарадскія паркі Мінскзелянбуда» Вячаслаў Лабачэўскі.

— Пакуль у продажы толькі арэхі. Порцыя каштуе 50 капеек.

Неблагое рашэнне праблемы, бо чуллівыя гараджане спрабуюць пачаставаць рудахвостых цукеркай або качкам булку пакрышыць. А для птушак і звяркоў гэта не самае правільнае і відавочна не самае бяспечнае харчаванне. Бо можна наклікаць на іх чалавечыя праблемы, такія як карыес ці захворванні ротавай поласці.

Фота: «Мінск-Навіны»

Журналісты скарысталіся аўтаматам, які знаходзіцца ў парку Горкага. Візуальна гэта вертыкальны пенал з дзвюма секцыямі, разлічаны ў перспектыве і на корм для птушак.

Жэтоны купляюцца у білетнай касе (там жа, дзе і квіткі на каруселі). Прадаюць адразу па два — хочаш купляй дзве порцыі корму для птушак, хочаш — адну для вавёрачак. З улікам, што пакуль ёсць толькі арэхі, — выбар відавочны. Порцыя вар'іруецца ад двух да шасці штук.

Побач з апаратам — інфармацыйны шчыт з пакрокавай інструкцыяй: куды ўставіць жэтон, дзе націснуць і што пракруціць, каб узяць ласунак.

А на самім апараце падрабязная інструкцыя, чым можна карміць чатырохногіх і крылатых насельнікаў парку, а чым — катэгарычна забаронена.

Цяпер галоўная задача — адшукаць вавёрачку. І ведаеце што? Місія з цяжкасцю выканальная.

Па-першае, вавёркі не ідуць на кантакт, хоць звычайна гэтым не пакутуюць. А тут паўгадзіны бегалі за звярком, угаворваючы — ні ў якую. Прыйшлося пакінуць смакоцці ў кармушцы на дрэве.

Фота: «Мінск-Навіны»

А па-другое, вавёрак у парку стала прыкметна менш. Гэта адзначаюць нават яго супрацоўнікі. Куды зніклі?

Аказваецца, усё проста: сядзяць па гнёздах і глядзяць за сваімі дзіцяняткамі.

— Ваверчаняты з'яўляюцца на свет сляпымі і без шэрсткі, і бацькі проста неадступна знаходзяцца побач — кормяць і абаграваюць, — удакладняюць у сталічным заапарку. — Цалкам імаверна, што якраз цяпер у звяркоў такі перыяд, яны занятыя надзённымі справамі і таму не мільгаюць на дарожках і палянах паркаў. Да канца месяца, хутчэй за ўсё, вавёркі зноў з'явяцца і нават выведуць у свет дзіцянятаў.

Таму апараты з прысмакамі прыйдуцца як нельга дарэчы.

Каментары1

  • Жвір
    08.06.2023
    Некалі семками их ласаваў. Малыя любілі мяне ў парк выцягнуць, калі ў Менск прыязджалі. Памятаю, покі яны з атракцыёну да атракцыёну бегалі, я вавёрку частаваў. Яна скочыла па гальлі бліжэйшага дрэўца, але адначасова, вынікае, назірала за ўсім наўкол. Я паклаў пястачку семак на верх агароджы аднаго з атракцыёнаў, і адыйшоў крыху ўбок. Яна й прыбегла па той агароджы. З'ела пястку, ды й глядзіць на мяне, каб яшчэ даваў. У выніку падпусьціла мяне зусім блізка, на адлегласьць выцягнутай рукі, і нават пазіраваць не адмовілася, калі я яе пачаў фатаграфаваць, амаль у самы аб'ектыў. :)

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць