Грамадства11

Па «справе Мачулішчаў» шасці завочным фігурантам прызначылі вялікія штрафы

У Мінскім гарадскім судзе 3 кастрычніка ў закрытым рэжыме 12 чалавекам агучылі прысуд па гучнай справе дыверсіі ў Мачулішчах: ад двух гадоў і трох месяцаў да 25 гадоў калоніі.

Цяпер стала вядома, што пяці фігурантам, акрамя тэрмінаў, таксама прызначылі штрафы ў 1 000 базавых велічыняў (40 000 рублёў), а Азараву з улікам папярэдняга прысуду — 25 гадоў са штрафам у суме 440 000 рублёў.

Грамадзяніну Украіны Мікалаю Швяцу, які быў вызвалены ў чэрвені па абмене з Украінай, — 25 гадоў калоніі і штраф;

Віталю Якуціку — 25 гадоў калоніі і штраф;

Міхаілу Дзёміну — 15 гадоў калоніі і штраф;

З улікам папярэдняга прысуду ад 15 лютага 2024 года Аляксандру Азараву — 25 гадоў і штраф;

Яўгеніі Тачыцкай — 15 гадоў і штраф;

Сяргею Лапарову — 15 гадоў і штраф;

Але Яцуце — шэсць гадоў калоніі.

Дакладныя тэрміны пяці фігурантам справы, якіх судзілі вочна, удакладняюцца.

Каментары1

  • Барадзед
    08.10.2024
    Так что сразу после уезжайте за границу, если что-то делаете в Мачулищах.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць