Эканоміка33

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Перад выбарамі 2025 года дзяржпрапаганда актыўна прасоўвае наратывы, што нібыта за апошні тэрмін, што Лукашэнка ўтрымлівае ўладу, жыццё беларусаў стала лепшым. Некаторыя паказчыкі эканомікі ставяць гэта пад сумнеў.

Наколькі вырас ВУП?

Прапаганда выхваляецца тым, што другі год запар тэмпы росту эканомікі Беларусі пераўзыходзяць сярэднесусветны ўзровень. Праўда, забываюцца на тое, што гэта рост на аснове нізкай базы пасля спаду на 4,7% па выніках 2022 года.

Агулам за апошнія 5 гадоў ВУП Беларусі вырас прыблізна на 6%. То-бок калі разглядаць пяцігадовы перыяд, то ВУП у Беларусі расце вельмі сціпла. Асабліва ў параўнанні з еўрапейскімі суседзямі.

За гэты ж перыяд ВУП Літвы вырас на 15%, а ВУП Польшчы на 18%.

Беларусы ніколі не жылі лепей, чым цяпер?

Іншым галоўным дасягненнем апошняга тэрміну называюць рост рэальных заробкаў на 25,3% за гэты перыяд.

Сярэдняя налічаная зарплата за верасень 2023 года (больш свежых даных пакуль няма) склала 2314 рублёў, што на той момант было эквівалентам 725 даляраў. «На рукі» гэта каля $624.

У верасні 2019 года сярэдняя налічаная зарплата складала 1108 рублёў, або $534 (даляр тады каштаваў каля 2,08 рубля), гэта каля $459 «чыстымі».

Таму зарплата за гэты перыяд сапраўды вырасла, прычым як у рублёвым, так і ў даляравым вымярэнні.

Але цяперашнія заробкі з папраўкай на інфляцыю даляра не дацягваюць да паказчыкаў 11-гадовай даўніны.

Пікавая зарплата была зафіксаваная па выніках жніўня 2013 года — $622 «бруднымі», ці $535 пасля выліку падаткаў.

Інфляцыя даляра за 11 гадоў склала 32,52%. Атрымліваецца, для таго каб застацца на ўзроўні другой паловы 2013 года, сярэдняя зарплата цяпер мела б быць 709 даляраў «на рукі».

У ранейшым каментары «Нашай Ніве» на тэму дасягненняў у эканамічным развіцці эксперт «BEROC» Зміцер Крук адзначаў, што ў 2012 годзе ўзровень дабрабыту Беларусі дасягнуў каля 75% ад узроўню суседніх краін ЕС — і гэты быў пікавы паказчык. Пасля ён пачаў горшаць і разрыў паміж нашай краінай і Польшчай з Літвой толькі павялічваецца.

Каментары3

  • :/
    22.11.2024
    яны так і сказалі (галоўчанка) - даходы не проста прастуць, а хутка. можа мы не ў той краіне жывем? бо так бедна яшчэ не жылі
  • Янка
    22.11.2024
    Вылічэнне ВУП дарэчнае толькі ва ўмовах рынкавай эканоміцы, то бок калі ты нешта вырабіў і адсправаздачыўся - то не паклаў гэта на ўласны альбо дылерскі склад, а хутка прадаў на канкурэнтным рынку і атрымаў за гэта грошы, а калі табе не плацяць - пайшоў у суд і збанкрутаваў дэбітора. Але гэта дакладна не выпадак стратнага беларускага дзяржсэктара, які няспынна рэкапіталізуецца за кошт падаткаплатнікаў альбо крэдытаў пад піраміду дзяржаўных гарантый. У дадатак, істотную долю ВУП ствараюць неэфектыўныя, а таму і невяртальныя дырэктыўныя дзяржінвестыцыі, а ледзь не ўся эканамічная статыстыка засакрэчаная. Таксама адсутнічаюць незалежны аўдыт і рэйтынгаванне. Ва ўмовах адсутнасці прававой абароненасці прыватнай уласнасці немагчымае існаванне фінансавага рынка, які б таксама быў бы вельмі моцным індыкатарам рэальнага стану справаў. А ўсе гэтыя паказнікі ад Белстата і Мінэка шмат у чым з'яўляюцца штучнымі і маніпулятыўнымі, і самае эканамічнае становішча ёсць вельмі хісткім. Асабліва ва ўмовах ледзь не поўнай залежнасці ад эканамічнага стану ў абкладзенай санкцыямі Расеі.
  • Petr
    23.11.2024
    Все написано по делу

Цяпер чытаюць

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным13

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя ўсе ўльтыматыўныя патрабаванні Расіі на перамовах у Стамбуле11

Хадзі Матара, які некалькі разоў ударыў нажом пісьменніка Салмана Рушдзі, асудзілі на 25 гадоў

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду22

«Калі вы зможаце пакінуць Швейцарыю?» — «Ніколі». Сталі вядомыя новыя факты пра апошні перыяд жыцця Магдалены Радзівіл3

У Швецыі знайшлі мёртвым дыпламата, якога раней арыштавалі па падазрэнні ў шпіянажы

Туск пасля размовы з Трампам: Нас чакаюць вельмі цяжкія дні3

Беларусы, якія робяць шэнгенскія візы праз Іспанію, сутыкнуліся з праблемай

«Каўбасныя *опы». Беларус паказаў у тыктоку незвычайны тавар ад Брэсцкага мясакамбіната3

Праўладная блогерка з Барысава папрасіла падпісчыкаў падзяліцца праблемнымі пытаннямі. І ёй іх накідалі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным13

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць