Меркаванні66

Змушаны дрэйф

Любая процівага імпэрыі – бясспрэчны плюс. Піша Аляксандар Класкоўскі.

Любая процівага імпэрыі – бясспрэчны плюс. Піша Аляксандар Класкоўскі.

Нядаўні Чавэсаў візыт здаваўся выключна прапагандысцкім блефам, а вось глядзеце ж! Спадары Шэйман і Сямашка ўжо ў Каракасе. Кіраўнік Рады бясьпекі ды першы віцэ-прэм’ер – тандэм сур’ёзны.

Хто-кольвек кпіў: можа, трубу праз Атлянтыку пракладаць будзем? Але палітоляг Андрэй Фёдараў кажа: «Не абавязкова, каб тая нафта фізычна перапампоўвалася ў Беларусь. Ёсьць розныя заліковыя схемы». Экспэрт Юры Шаўцоў даводзіць, што здабытае беларусамі ў Вэнэсуэле «чорнае золата» можна з выгадай прадаваць Штатам ці нават Кітаю. Ёсьць між Менскам ды Каракасам глеба і для іншых гешэфтаў.

Зрэшты, незалежна ад эканамічнага эфэкту, сымптаматычна выглядае сама тэндэнцыя. Парадаксальным чынам, з-пад палкі «Газпрому», айчыннае кіраўніцтва мусіць напаўняць рэальным зьместам зашмальцаваную тэзу пра шматвэктарную палітыку. Справа зусім не абмяжоўваецца «лігай дыктатараў». Ці ўяўлялася колькі гадоў таму, на піку «братняга яднаньня» з Расеяй, што болей за палову экспарту пойдзе ў Эўразьвяз?

А як вам намёк на тое, што дарагая замова на праектаваньне АЭС можа дастацца не маскоўцам, а французам? Менавіта такі мэсыдж зрабіў Аляксандар Лукашэнка падчас візыту ў Пінск. Там жа было сказана і пра цікавыя прапановы з Каракасу.

Са «сталіцы Палесься» па Маскве быў зроблены папераджальны залп. Не выпадковая згадка пра тых, хто разам з расейцамі гінуў некалі ў акопах. Гэта літаральны паўтор рыторыкі лютага 2004 году, калі Лукашэнка адбіваў газавы бліцкрыг Масквы. Менск дэманструе маральную гатовасьць да новай бітвы.

А маса падтрымае. Пад 80% беларусаў лічаць, што «Белтрансгаз» нельга прадаваць ні пры якіх умовах.

На думку эканаміста Яраслава Раманчука, Расея сваім шантажом можа зрабіць тутэйшаму начальству паслугу. На імпэрыю зручна сьпісаць і так даўно насьпелае рэзкае падвышэньне жыльлёва-камунальных тарыфаў. Як ні парадаксальна, гэты непапулярны крок, мяркуе экспэрт, можа стаць «магутным чыньнікам эскаляцыі эканамічнага ды палітычнага нацыяналізму».

Дарэчы, ці заўважылі: на нядаўняй нарадзе з пасламі афіцыйны лідэр фактычна рэабілітаваў ідэю Балта-Чарнаморскага калектару. БНФ мог бы ганарыцца. Але нацыянал-дэмакраты ўсё адно б’юць у званы, перасьцерагаючы ад паглынальнага рэфэрэндуму.

Пэўныя пасажы ў тым жа Пінску сапраўды гучалі двухсэнсоўна. Напрыклад, што пры пэўных умовах імаверны пераход на расейскі рубель. Зрэшты, гэта можа быць рытуальным заклінаньнем. Хай расейцы чакаюць ля мора пагоды. А мы спакваля наладзім інтэграцыю праз акіян. Тыя, прынамсі, не інкарпаруюць: далекавата!

Можна, вядома, пакпіць: даабдымаліся з расейскім мядзьведзем, схамянуліся, як косьці храбуснулі... А раптам Чавэс ваш нафтавы бізнэс потым нацыяналізуе – ён на гэта мастак!

Але варта памятаць, што любая процівага імпэрыі – несумненны плюс. Заходняя ж супольнасьць, выявіўшы пэўны спрыт, можа скарыстаць змушаны дрэйф рэжыму на карысьць дэмакратычнай пэрспэктывы Беларусі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»34

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Усе навіны →
Усе навіны

У акупаваным Севастопалі ўзарвалі аўтамабіль. Яго ўладальнік паранены

Турэцкая авіякампанія адмяніла рэйсы ў Маскву праз «сітуацыю з паветранай прасторай»4

«Прыязджаю — возера няма». У Лагойскім раёне за два дні знік вадаём

Паляўнічыя паранілі мядзведзя. Цяпер мясцовым раяць не хадзіць у лес6

Пад Тамбовам на беларускага дальнабойшчыка ляцеў п'яны ў дым кіроўца. Беларус паспрабаваў зрабіць як лепш, але не пашанцавала2

Адзін біў па «грушы», другі ўскрываў аўтамат. Двое хлопцаў абрабавалі два дзясяткі сіламераў1

У Брэсце чачэнец абрабаваў зімбабвійца. Беларус дапамагаў рабаваць, але кашалёк вярнуў1

СБУ заявіла пра прадухілены замах ФСБ на прадстаўніка расійскай апазіцыі

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»34

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць