Сталічная кампанія «Бія Брэнд» шукае лепшчыка бомбачак для ваннаў на заробак ад 1200 да 1750 рублёў пры графіку 5/2 па 8 гадзін на дзень (традыцыйны 40‑гадзінны тыдзень), піша Blizko.by.
У абавязкі работніка будзе ўваходзіць лепка бурлівых бомбачак для ваннаў і фасоўка прадукцыі. Ад працаўніка патрабуюць адказнасці, высокага ўзроўню самаарганізаванасці, а таксама жаданне вучыцца і развівацца. Кампанія гатовая разгледзець кандыдата без вопыту.
Таксама ўдакладняюць, што вакансія пасуе для людзей з парушэннямі слыху.


Каментары