Грамадства

Памёр Васіль Жураўлёў

Беларускаму літаратуразнаўцу, літаратурнаму крытыку, тэарэтыку і гісторыку літаратуры было 95 гадоў.

Васіль Жураўлёў

Васіль Жураўлёў нарадзіўся 27 мая 1931 года ў вёсцы Раздзел 2‑гі Мсціслаўскага раёна.

У 1954 годзе скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага. Пасля паступіў у аспірантуру пры гэтым жа інстытуце. З 1956 года працаваў навуковым, а з 1989 года галоўным навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. Быў доктарам філалагічных навук.

У друку як крытык і літаратуразнавец Жураўлёў выступаў з 1956 года. Ён даследаваў гісторыю і тэорыю беларускай літаратуры, літаратурную крытыку і праблемы паэтыкі.

Васіль Жураўлёў быў адным з аўтараў фундаментальных калектыўных прац па гісторыі беларускай літаратуры, у тым ліку двухтомнай «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964—1966), другога тома «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969) і «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977).

Таксама навуковец удзельнічаў у падрыхтоўцы даследавання «Праблемы сучаснай беларускай прозы» (1967), напісанага разам з Паўлам Дзюбайлам і Міколам Луферавым, і працы «Пытанні паэтыкі» (1974), падрыхтаванай разам з Іванам Шпакоўскім і Алесем Яскевічам.

У 1978 годзе выйшла яго манаграфія «Структура твора», прысвечаная пытанням пабудовы літаратурнага твора.

Адной з найбольш значных прац Жураўлёва стала кніга «У пошуках духоўных ідэалаў: На матэрыяле беларускай літаратуры ХІХ — пачатку ХХ ст.». За яе ў 2002 годзе ён атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь імя Якуба Коласа.

Памёр 16 верасня 2026 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць8

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

Вячорка: Не тая лічба, якая анансавалася, але думаю, што гэта яшчэ не канец7

Рыжанкоў прывітаў у Мінску аманскую прынцэсу7

У Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў ВІДЭА4

Ціханоўская: Перамовы пра вызваленне людзей ідуць цяжка14

Беларуска, якую лічылі зніклай у Непале, жывая. Яна ў ізалятары ў Тайвані10

Палову сумы на экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў сабралі за паўтары гадзіны1

Канада можа стаць першым асацыяваным членам Еўрасаюза9

У Мінску на магіле Аляксандра Мядзведзя адкрылі помнік4

Літоўская дыпламатка Аста Андрыяўскене апублікавала больш ФОТА палітвязняў з мяжы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць8

Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць