Грамадства

Беларускі акцёр праводзіць у Беластоку касцюмаваныя экскурсіі

Васіль Калач называе сябе не проста экскурсаводам — ён уваходзіць у ролю персанажа з пэўнай эпохі. І расказвае пра гістарычныя падзеі ад ягонай асобы.

Беларускі акцёр, рэжысёр, фехтавальшчык і папулярызатар гісторыі цяпер праводзіць экскурсіі ў Беластоку. Як гэта адбываецца і як такі фармат успрымаюць жыхары горада, ён паказаў праекту Most «Беларусы могуць».

Васіль родам з Гродна. Аднак легальна праводзіць экскурсіі на радзіме ён не мог: не было здадзенага экзамену экскурсавода.

— Ды я і не абараніў бы са сваімі тэмамі ніколі ў жыцці. Таму што ідэалогія і цэнзура зарэзала бы ўсё гэта на стадыі паданай паперы, — тлумачыць ён. І дадае, што частка экскурсій прайшла напрыканцы 2020‑га і ў 2021 годзе, і тады заўсёды была рызыка таго, што яго арыштуюць.

Вымушана пакінуўшы радзіму і прыехаўшы ў Беласток, Васіль пачаў цікавіцца гісторыяй горада. Цяпер ён расказвае групам не толькі пра дзеянні каралёў ці іншых гістарычных постацяў, але і пра тое, якім быў лад жыцця і стасункі жыхароў горада.

Экскурсіі Васіль праводзіць па-беларуску і па-польску. У яго няма моўнага бар’еру.

У Гродне польская мова заўсёды была на слыху, да таго ж ён часта ездзіў у гэтую краіну. Васіль кажа, што Беласток заўсёды быў шматкультурным горадам, так што ўсходні акцэнт, які ёсць, «як яго ні вытраўлівай», нават дадае каларыту. Удзельнікі экскурсій нават пыталіся ў беларуса, як яму ўдалося набыць такі прыгожы акцэнт.

Цяпер акцёр марыць адкрыць у Беластоку школу гістарычнага фехтавання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць15

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальнік TikTok стаў самым багатым чалавекам Азіі

У Беларусі здымаюць фільм пра легендарнае мінскае «Дынама»5

Яўген Каравулаў з КР: «Мне прапанавалі супрацоўнічаць з КДБ. І я сказаў «так»38

«Я зразумеў за гэтыя шэсць гадоў, што вельмі шчаслівы чалавек». Андрэй Аляксандраў расказаў пра вызваленне і першую сустрэчу з жонкай

У холе мінскага Dana Mall аднекуль з'явіўся жывы певень ВІДЭА9

Ва Украіне звязалі расійскія атакі на свае заходнія вобласці з рэтранслятарамі на тэрыторыі Беларусі9

Коўл спадзяецца, што Лукашэнка вызваліць у наступным месяцы яшчэ сотні зняволеных14

Людміла Чэкіна: На волі нават неба іншае

Вячорка: Не тая лічба, якая анансавалася, але думаю, што гэта яшчэ не канец7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць15

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць