«Мы не начапілі ружовыя акуляры, праз якія хацелі б бачыць прыгожага Лукашэнку. Мы бачым яго такім, які ён ёсць», — сказаў прэзідэнт Літвы.

Вашынгтон працягвае дыялог з Мінскам і змякчае некаторыя санкцыі, аднак прэзідэнт Літвы заявіў, што ў краіны ёсць выразная пазіцыя адносна таго, што адбываецца ў суседняй краіне. Акрамя таго, паводле Наўседы, Літва падтрымлівае ўведзеныя Еўрапейскім саюзам санкцыі на экспарт беларускіх угнаенняў, піша Delfi.lt.
«У нас ёсць наша пазіцыя, мы яе дэкларавалі. У некаторых выпадках яна ўзгодненая з пазіцыяй ЕС. Такая ж забарона на экспарт беларускіх угнаенняў дзейнічае на ўзроўні ЕС. Яе працягнулі на 12 месяцаў, вернемся да гэтага пытання ў пачатку наступнага года, калі Літва будзе старшынстваваць у Радзе ЕС», — сказаў Наўседа LRT 16 верасня.
«У нас ёсць дакладнае разуменне таго, што адбываецца ў Беларусі. Мы не начапілі ружовыя акуляры, праз якія хацелі б бачыць прыгожага Лукашэнку. Мы бачым яго такім, які ён ёсць. Што тычыцца таго, што адбываецца ў беларускім паветраным прасторы, мне здаецца, часам мы лічым, што Беларусь сама кіруе сваёй паветранай прасторай», — сказаў прэзідэнт Літвы.
Каментары