За першыя восем месяцаў 2026 года на аднаго жыхара Беларусі ў сярэднім прыпадала 34,2 рубля рознічнага тавараабароту ў дзень. Год таму гэты паказчык быў на 3 рублі меншы, паведаміў Белстат.
Усяго са студзеня па жнівень рознічны тавараабарот у краіне дасягнуў 75,5 млрд рублёў. У супастаўных цэнах гэта на 8,4% больш, чым за такі ж перыяд мінулага года. Прычым тэмпы росту крыху паскорыліся: па выніках сямі месяцаў паказчык складаў 8,1%.
Большая частка тавараабароту прыпала непасрэдна на гандлёвыя арганізацыі — 72,7 млрд рублёў. Тут рост склаў 8,9%.
Беларусы сталі больш траціць і ў аб'ектах грамадскага харчавання. За восем месяцаў іх тавараабарот дасягнуў 5,3 млрд рублёў — на 1,8% больш, чым за аналагічны перыяд 2025 года.

Каментары