Музыка3535

Дзесяць геяў, якія змянілі сучасную музыку — відэа

Ад Літл Рычарда да Энтані Хагерці

Сёння дзень барацьбы з гамафобіяй – «Наша Ніва» прапануе вам падборку песняў ад аўтараў нетрадыцыйнай арыентацыі, якія змянілі сучасную музыку.

Элтан Джон – Skyline Pigeon

Творчасць Элтана Джона можа служыць сваеасаблівым падручнікам па тым, як ствараць сапраўды высокакласную папулярную музыку. Дарэчы, менавіта Элтан Джон быў першым сусветнавядомым папулярным музыкам, які ў 1979 наведаў Савецкі Саюз. Апошні альбом Элтана Джона выйшаў у 2010 годзе і стаў адным з найлпешых рэлізаў года. Элтан Джон афіцыйна ўзяў шлюб са сваім сябрам Дэвідам Фернішам.

Queen – Don’t Stop me Now

Фрэдзі Мэрк’юры стаў адной з самых яскравых фігур сусветнай рок-музыкі – альбом The Night in the Opera дагэтуль лічыцца адной з важнейшых кружэлак 1970-х. Сваю нетрадыцыйную арыентацыю Мэрк’юры ніколі не хаваў – болей за тое, назва гурта паходзіць ад мянушкі Мэрк’юры.

Літл Рычард – Tutti Frutti

Аўтар паловы класічных рок-н-ролаў, такіх як Tutti Frutti, Long Tall Sally, Keep a-Knockin’ Літл Рычард быў хіба што першым прадстаўніком папулярнай музыкі, які адкрыта заявіў пра сваю нетрадыцыйную арыентацыю, што для сярэдзіны ХХ стагоддзя было больш чым проста смелым учынкам.

Дасці Спрынгфілд – Son of a Preacher Man

Адна з самых прыгожых спявачак, Дасці Спрынгфілд, чый непаўторны голас стаў сімвалам поп-музыкі Мэмфіса і ваколіцаў, ніколі не афішавала сваю любоў да жанчын. Тым не менш, яе рамантычныя стасункі са спявачкай Нормай Тэнэга абраслі легендамі.

Лу Рыд – Walk on the Wil Side

Лідар The Velvet Unerground і адзін з асноўных паэтаў у гісторыі рок-музыкі Лу Рыд ніколі не хаваў сваю бісэксуальнасць, болей за тое, ён напісаў з тузін рамантычных песняў пра свае стасункі з персанажамі рознага пола, якія дагэтуль гучаць як невялікія шэдэўры. Пра песню Walk on the Wild Side Рыд казаў: «Калі б на радыё здагадваліся пра што яна, то не дакрануліся б да яе нават чапялой».

R.E.M. – Orange Crush

Майкл Стайп, лідар гурту R.E.M., стаў адным з лепшых аўтараў песняў апошніх трыццаці год. Менавіта яму належаць такія сусветныя хіты як Losing My Religion, Everybody Hurts і Man on the Moon. Пра сваю арыентацыю Майкл Стайп заявіў такім чынам: «Я не гомасэксуал, я не гетэрасэксуал, я проста сэксуал».

Руфус Уэйнрайт - Cigarettes & Chocolate Milk

Руфус Уэйнрайт, музыка ў трэцім пакаленні, стаў адным з тых, хто на пачатку 2000-‘ адрадзіў стылёвыю поп-музыку, якая спалучала ў сабе і традыцыі сінгер-санграйтэраў і кабарэ 30-х гадоў. У 2010 ён ажаніўся са сваім сябрам Ёрнам Уэйсбротам, хаця да сустрэчы з ім, па ўласных словах, не быў вялікім прыхільнікам гей-вяселляў.

Sigur Ros - Hoppippola

Ісландыскі пост-рок гурт Sigur Ros назаўжды змяніў ландшафт сусветнай музыкі – усе чатыры альбомы гурту сталі культавымі. Вакаліст Ёўн Тоўр Біргісан заўжды быў адкрытым гомасэксуалістам.

Placebo – Every You Every Me

Лідар Placebo – гурту, які яшчэ нядаўна акупіраваў усе музычныя каналы, Брайан Молка, аўтар пары тузіноў песняў, якія сталі класікай сярэдзіны дзевяностых, адкрыта казаў пра сваю бісэксуальнасць, што не перашкаджае яму мець шчаслівы шлюб з фатографам Хэленай Берг.

Antony & The Johnsons – Hope there’s Someone

Энтані Хагерці – любімец нью-ёркскай багемы, які лічыцца адным з самых цікавых сучасных элітарных артыстаў, не толькі прызнае сваю нетрадыцыйную арыентацыю, але і эпаціруе публіку песнямі кшталту I’m in Love with the Dead Boy.

Каментары35

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады4

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

Непадалёк ад плошчы Перамогі ў незвычайным доме прадаецца кватэра з садам пад вокнамі і месцам для барбекю

У Расіі беларус на фуры так урэзаўся ў аўтазак, што арыштант унутры страціў прытомнасць

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады4

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць