Культура

Конкурс беларускіх танцаў «Мяцеліца» — яшчэ можна падаць заяўку!

Школа традыцыйнага мастацтва і «Будзьма!» запрашаюць.

Конкурс беларускіх танцаў «Мяцеліца» адбудзецца ў мінскім Палацы мастацтваў (Казлова, 3) 14 снежня. Конкурс арганізуюць Школа Традыцыйнага Мастацтва і грамадская культурніцкая кампаніі «Будзьма беларусамі!». Святочная падзея прадставіць усім зацікаўленым магчымасці і пляцоўку для ўдасканальвання майстэрства і для добрых сяброўскіх стасункаў, абмену досведам і інфармацыяй.

 Конкурсы танцаў, бальных, ірландскіх ды іншых — магутны стымул для развіцця танцавальнай культуры, уздыму папулярнасці тых ці іншых накірункаў танцу і нават моды на гэткае баўленне часу. Выканаўцы народных танцаў гадуюцца і гартуюцца ў нас па-рознаму — хтосьці з дзяцінства таньчыў у ансамблі, нехта хадзіў «на карчы» і ў «Жар-птушку», хтосьці рэгулярна наведвае адпаведныя вечарыны і клубы, а хтосьці літаральна некалькі разоў трапіў на майстар-клас і ўжо не ўяўляе ўласнага жыцця без вясёлых скокаў. Многія ў гэтым дасягнулі майстэрства, стварылі свой індывідуальны стыль і эстэтыку танца, маюць выдатны нацыянальны строй. Але конкурс дае магчымасць паспрабаваць свае сілы не толькі карыфеям, але і пачаткоўцам.

 Аўтар ідэі конкурса — Мікалай Козенка — знакаміты этнахарэограф, нястомны даследчык аўтэнтычнага беларускага танца, які ўжо шматразова выступаў у якасці ініцыятара, рэжысёра-пастаноўшчыка і балетмайстра шэрагу знакавых фальклорных фестываляў.

 Сёлетні конкурс мае дасведчанае і аўтарытэтнае журы: Вячаслаў Калацэй— загадчык кафедры этналогіі і фальклору БДУКІМ, дацэнт, кандыдат культуралогіі, Таццяна Кухаронак — старшы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН РБ, Аляксандр Лось — вядомы даследчык традыцыйнай музыкі і танцу, мастак, музыка, Любоў Сівурава — дацэнт кафедры менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці БДУКІМ, Сяргей Выскварка — загадчык арганізацыйна-творчага аддзела Любанскага раённага Цэнтра культуры, кіраўнік узорнага фальклорнага ансамбля «Верабейкі», арганізатар летняй танцавальнай школы «Пятровіца» і фестывалю «Пятроўскі фэст»2012, 2013».

 Адкрыццё і праграма конкурса будуць суправаджацца традыцыйнымі спевамі і музыкай выдатных інструменальных капэл: «На таку», «Дзвіна», таксама на конкурсе зайграе Васіль Семашкевіч — выдатны музыка з Любані. Між іншым, у праграме — майстар-клас па танцу «Мяцеліца» для гледачоў і удзельнікаў конкурса.

 Да ўдзелу запрашаюцца танцавальныя пары, якія з задавальненнем займаюцца традыцыйнымі беларускімі танцамі і не з’яўляюцца прафесіяналамі. Узрост удзельнікаў — ад 16 год.

У праграме конкурса — 10 найбольш вядомых беларускіх танцаў, а менавіта: лявоніха, падыспань, кракавяк, полька-какетка, полька імправізаваная, ночка, каханачка, карапет, ва саду лі, барыня.

 Уваход на конкурс вольны. Пачатак — 10.30, завяршэнне — 16.30. Анкеты-заяўкi танцораў для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца да 30 лістапада 2013 года ў электронным або папяровым выглядзе па адрасе: Кацярына Шэйка, [email protected], 220100, г. Мінск, вул. Багдановіча, д. 72, кв. 52

 Спампаваць бланк анкеты-заяўкі, а таксама азнаёміцца з Палажэннем аб конкурсе і магчымасцямі падрыхтоўкі да спаборніцтва можна на сайце Школы традыцыйнага мастацтва ці ў суполцы Укантакце

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай 10

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць