Навука і тэхналогіі

Беларусь — у антылідарах у Еўропе па колькасці навуковых артыкулаў. Менш, чым у нас, толькі ў Малдове і Албаніі

Сусветны банк апублікаваў статыстыку навуковых артыкулаў у краінавым разрэзе за 2018 год, падрыхтаваную Нацыянальным навуковым фондам ЗША. Абсалютная колькасць была пераведзена ў адносную на 100 000 насельніцтва, паведамляе Dev.by.

Беларусь апынулася ў «топ-3» краін з найменшай колькасцю апублікаваных артыкулаў на 100 тысяч насельніцтва — 12. Апярэджвае нас толькі Албанія (6 артыкулаў на 100 тысяч) і Малдова (8 артыкулаў на 100 тысяч).

Ва Украіне справы крыху лепшыя, чым у Беларусі — 23 артыкулы на 100 тысяч. А вось у іншых суседзяў навуковых публікацый значна больш: у Расіі — 56, у Латвіі — 74, у Літве — 81, у Польшчы — 94, у Эстоніі — 107.

Улічваліся навуковыя і тэхнічныя артыкулы па фізіцы, біялогіі, хіміі, матэматыцы, клінічнай медыцыне, біямедыцыне, інжынерыі і тэхналогіі, а таксама па навуцы аб Зямлі і космасе з часопісаў індэксаў SCI і SSCI.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт26

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

Сотні беларусаў аформілі на сябе банкаўскія карткі, каб прадаць іх расійскім махлярам1

Акіян страчвае свае «трапічныя лясы». Прагнозы навукоўцаў невясёлыя

У Мінску гатовыя плаціць шэф-кухару 16,5 тысячы рублёў

Бацьку Меган Маркл абвінавацілі ў сэксуальным гвалце над дзецьмі. Яна не стала маўчаць2

У Ізраілі мяняецца цэнтр цяжару. Выхадцы з арабскіх краін пераважаюць над выхадцамі з Еўропы — гэта можа адбіцца і на палітыцы2

Зяленскі: Трохбаковая сустрэча Украіны, ЗША і Расіі мае адбыцца ў пачатку лістапада

Прышчэпкі ад грыпу можна зрабіць ужо амаль месяц, але вакцыны пакуль толькі расійскія1

Закрылі яшчэ адзін збор амаль на 2 мільёны даляраў для хворага дзіцяці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт26

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць